У Луцку асуджаны мужчына, які арганізоўваў паездкі на акупаваныя тэрыторыі Украіны праз Беларусь

21 кастрычніка, Позірк. Ураджэнец Днепрапятроўскай вобласці (Украіна) асуджаны ў Луцку за арганізацыю паездак грамадзян на акупаваныя Расіяй тэрыторыі, паведамляе партал vsn.ua.
Маршрут пралягаў праз Польшчу і Беларусь, сярод пунктаў прызначэння быў, у прыватнасці, акупаваны з траўня 2022 года Марыупаль, гаворыцца ў публікацыі.
“Для каардынацыі маршруту і падбору пасажыраў [фігурант справы] выкарыстоўваў мабільны тэлефона і месенджары. За кожнае месца ў транспарце атрымліваў 350–400 еўра”, — паведамляе партал.
Мужчына прызнаны вінаватым “у садзейнічанні парушэнню парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны”. Адзначаецца, што ён “прызнаў віну, шчыра раскаяўся і заключыў пагадненне аб прызнанні віны”.
“Суд улічыў яго супрацоўніцтва са следствам, станоўчую характарыстыку, адсутнасць судзімасцяў, інваліднасць II групы і наяўнасць двух непаўналетніх дзяцей”, — адзначае медыя.
Абвінавачаны прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства



