Ціханоўская выступіць у Еўрапарламенце

22 кастрычніка, Позірк. Пра пачатак візіту ў Страсбург (Францыя) дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведамляе яе прэс-служба.
Адзначаецца, што палітыка суправаджае яе муж Сяргей Ціханоўскі.
У Страсбург Ціханоўскую запрасіла спікер Еўрапарламента Роберта Метсола, гаворыцца ў паведамленні.
“Галоўная падзея візіту — выступ Святланы і Сяргея перад дэпутатамі Еўрапейскага парламента падчас пленарнай сесіі”, — паведамляе прэс-служба дэмлідара.
Таксама анансаваныя сустрэчы з Метсолай, прадстаўнікамі буйных фракцый ЕП — Еўрапейскай народнай партыі, “Абнаўляючы Еўропу”, “Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў”, партыі “Зялёныя — Еўрапейскі свабодны альянс”, Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў.
Акрамя гэтага, Ціханоўская сустрэнецца з прадстаўнікамі дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі.
Запланаваныя ў Страсбургу і іншыя мерапрыемствы з удзелам беларускага палітыка.
Раней Ціханоўская неаднаразова выступала ў Еўрапарламенце. 3 траўня 2024 года на Мальце было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаБеларускае пытанне застанецца актуальным і пасля заканчэння вайны ва Украіне — кіраўнік МЗС НарвегііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС два дні запар не фіксуюць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



