Пачобут і Бяляцкі годна дэманструюць маральную перавагу беларусаў у іх барацьбе за лепшую будучыню — АПК
22 кастрычніка, Позірк. Як і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру праваабаронца Алесь Бяляцкі, журналіст Анджэй Пачобут “годна дэманструе маральную перавагу беларусаў у іх барацьбе за лепшую будучыню, дэмакратыю і правы чалавека”, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
Паводле слоў Баркоўскага, якія перадае прэс-служба АПК, Пачобут “застаецца прыкладам і ўзорам чалавека з непахіснымі прынцыпамі і каштоўнасцямі”, ён “шмат зрабіў для прыходу дэмакратыі ў Беларусь і да гэтага часу застаецца для многіх маральным арыенцірам, пераканаўчым сімвалам беларускага супраціву”.
Прадстаўнік АПК па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская ў сваю чаргу адзначыла, што прысуджаная Пачобуту прэмія Сахарава — сімвал таго, што “праўда і годнасць мацней кратаў”.
“Анджэй Пачобут — чалавек, маўчанне якога кажа гучней за тысячу слоў. Ён — наш арыенцір, прыклад чалавечай стойкасці і сумлення. Мы верым і працуем для таго, каб дзень яго свабоды наступіў хутчэй”, — сказала Зазулінская.
22 кастрычніка ў Страсбургу (Францыя) на пленарнай сесіі Еўрапарламента яго спікер Роберта Метсола абвясціла, што журналіст-палітвязень Пачобут і асуджаная ў Грузіі журналістка Мзія Амаглабелі сталі лаўрэатамі прэміі “За свабоду думкі” імя Сахарава.
Як падкрэсліла Метсола, прысуджэннем прэміі Еўрапарламент “пасылае самы выразны сігнал — Анджэю Пачобуту, усім тым, хто ўсё яшчэ жорстка і несправядліва заключаны рэжымам Лукашэнкі, і ўсім беларусам, якія працягваюць спадзявацца і змагацца за вольную, дэмакратычную будучыню”.
“Повязі, якія злучаюць нас, еўрапейцаў, не могуць быць разарваныя, і Еўропа разумее, што эпоха дыктатараў скончылася”, — падкрэсліла спікер ЕП.
8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў журналіста і актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса.
Прэмія “За свабоду думкі” імя Сахарава, якую Еўрапейскі парламент уручае з 1988 года, прысуджаецца асобам і арганізацыям, якія ўнеслі выключны ўклад у барацьбу за свабоду думкі, правы чалавека па ўсім зямным шары.
У 2004 годзе гэтай прэміі была ўдастоена Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-м — экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, цяперашні дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях рэалізацыі еўрапейскага выбару, канцлер “Свабоднага Беларускага ўніверсітэта” Аляксандр Мілінкевіч, у 2020-м — дэмакратычныя сілы Беларусі.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПрадукты, алкаголь, цыгарэты падаражэлі за дзевяць месяцаў амаль на 7%, год таму фіксаваўся рост на 3,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Еўрапарламенце заклікала не падманвацца “гуманнасцю” Лукашэнкі і працягваць ціск на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць аварый з веласіпедамі зменшылася ўдвая пасля новаўвядзенняў у ПДР — кіраўнік ДАІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 22 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+