Брухан: Рэзалюцыя Еўрапарламента ўмацоўвае статус КР як прадстаўнічага органа дэмсупольнасці Беларусі

22 кастрычніка, Позірк. Прынятая Еўрапейскім парламентам “Аб сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў“ — важны дакумент, які “ўмацоўвае статус Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа беларускай дэмакратычнай супольнасці“. Такое меркаванне выказаў спікер КР Арцём Брухан.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба КР, дакумент закранае “рэпрэсіі, якія працягваюцца, транснацыянальныя злачынствы, гібрыдную агрэсію“.
Важным палітык назваў тую акалічнасць, што Каардынацыйная рада згадваецца ў якасці “ключавога інстытута дэмакратычнага руху“.
“Гэта пацвярджае, што наша праца па міжпарламенцкім супрацоўніцтве мае значэнне і атрымлівае прызнанне на ўзроўні Еўрапарламента”, — заявіў Брухан.
На яго думку, пункты дакумента, якія “вітаюць удзел КР у міжнародных парламенцкіх пляцоўках”, дазваляюць “планаваць палітычны каляндар з улікам новых <…> структур”.
22 кастрычніка Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю “Аб сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў”.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы прыняцце дакумента, адзначыла, што ён “дэманструе салідарнасць Еўрапейскага парламента з беларускім народам і з’яўляецца важным крокам у нашай барацьбе за свабоду“.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


