Сумесны праект амбасады Германіі і Гродзенскай дыяцэзіі дазволіў аснасціць “Кухню для бедных” сучасным абсталяваннем

24 кастрычніка, Позірк. Амбасада Германіі ў Мінску падтрымала гуманітарны праект рэлігійнай арганізацыі “Дабрачынная каталіцкая рэлігійная місія Карытас Гродзенскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь”. Яго рэалізацыя дазволіла аснасціць “Кухню для бедных” сучасным абсталяваннем, паведаміла дыпламатычная місія.
Гэтае абсталяванне, як паведамляецца, дапамагае супрацоўнікам “Карытас” хутчэй гатаваць ежу прыкладна для 120 чалавек і дапамагаць большай колькасці людзей, у чым упэўніліся прадстаўнікі амбасады падчас нядаўняга наведвання партнёрскай арганізацыі.
У амбасадзе адзначылі, што задавальненне асноўных патрэб, такіх як харчаванне, цяпло і адзенне, — неабходны мінімум для нармальнага жыцця ў сучасным грамадстве, які трэба забяспечыць для кожнага.
Амбасада Германіі ў Мінску “ўжо некалькі гадоў аказвае фінансавую падтрымку сацыяльным і медыцынскім установам для рэалізацыі розных ідэй сацыяльнай накіраванасці, каб аблегчыць жыццё беларусаў як у Гродна ў рамках гэтага праекта, так і ў многіх іншых рэгіёнах Беларусі”.
“Карытас” Беларусь (Caritas Belarus) быў заснаваны і афіцыйна зарэгістраваны ў 1990 годзе. Тады ж, у 90-я гады, на тэрыторыі краіны пачалося станаўленне і развіццё дыяцэзіяльных “Карытас”.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваАд пачатку года 12 чалавек загінула ад удараў токам — ДзяржэнергагазнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэзкі рост актыўнасці нелегальных мігрантаў ля сваіх межаў з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



