Дэкларацыя аб дзяржсуверэнітэце заклала прынцыпы развіцця незалежнага Казахстана — Лукашэнка, які шкадуе пра распад СССР

25 кастрычніка, Позірк. “Гістарычнае значэнне прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце складана пераацаніць”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 25 кастрычніка прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з Днём Рэспублікі.
“Менавіта яна абумовіла шлях незалежнай краіны і заклала ключавыя прынцыпы яе развіцця, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Абапіраючыся на свой багаты досвед, Казахстан няўхільна рэалізуе палітыку міру і стварэння, выступае правадніком ідэй паразумення і міжкультурнага дыялогу ў глабальным маштабе”.
На думку Лукашэнкі “шматгадовыя стасункі” Мінска і Астаны, “заснаваныя на даверы і сяброўстве”, з’яўляюцца “надзейнай гарантыяй далейшага ўмацавання беларуска-казахстанскай супрацы”.
Дэкларацыя аб дзяржсуверэнітэце Казахстана была прынятая 35 гадоў таму — 25 кастрычніка 1990 года. Гэтым дакументам Вярхоўны Савет абвясціў поўны палітычны і эканамічны суверэнітэт Казахскай ССР; прызнаў вяршэнства нацыянальных законаў над саюзнымі; заявіў пра права краіны на ўласныя ўзброеныя сілы, грамадзянства і знешнія сувязі; абвясціў нацыянальныя багацці ўласнасцю казахскага народа.
Афіцыйна Казахстан абвясціў незалежнасць 16 снежня 1991 года, аднак менавіта 25 кастрычніка 1990-га лічыцца днём нараджэння суверэнітэту.
Лукашэнка рэгулярна заяўляе, што шкадуе пра распад СССР. Неаднаразова называў сябе “савецкім чалавекам”.
На адкрыцці музея Славы Магілёўшчыны 5 ліпеня ў Магілёўскім раёне палітык са шкадаваннем адзначыў: “Мы, страціўшы свае традыцыі, прынцыпы, норавы, развалілі вялікую краіну. І сёння кожны паасобку куляемся туды-сюды. Акрамя Беларусі і Расіі, якія ўсё ж такі пакрочылі да гэтага адзінства”.
“Але не думайце, што па нашым шляху гараць жаданнем бегчы нават былыя савецкія рэспублікі. Занадта вялікая адлегласць пасля распаду саюза паміж намі і імі. Але мы змагаемся. Мы паказваем прыкладам. Эканамічна спрабуем прыцягнуць, наблізіць гэтыя народы да нас. Таму што гэта нашыя народы, савецкія народы”, — дадаў ён.
У кантэксце стасункаў з Расіяй Лукашэнка рэгулярна заяўляе пра “агульную айчыну ад Брэста да Уладзівастока”.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ работнікаў бюджэтнай сферы будзе забраны дзённы заробак у фонд восеньскага суботнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаBelPol: Украіна — першы атрымальнік інфармацыі аб вайсковай актыўнасці ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала найменшую за 7,5 месяца колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі



