Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — пакуль да 2 гадзін ночы 26 кастрычніка

25 кастрычніка, Позірк. Літва зноў закрыла пункты пропуску Мядзінінкай і Шальчынінкай на мяжы з Беларуссю, паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі (НЦКК).
Парталу навін Delfi гэтую інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс. Паводле яго слоў, згаданыя пункты пропуску часова закрытыя “з 22:45 25 кастрычніка праз метэазонды, якія прыляцелі ў Літву з Беларусі”.
Папярэдне, прыпыненне дзейнічае да 2 гадзін ночы 26 кастрычніка. Да гэтага ж часу, як раней паведамляў “Позірк”, дзейнічаюць абмежаванні на рух паветраных суднаў у аэрапорце Вільнюса.
Аэрапорт літоўскай сталіцы адзначыў, што “рашэнне пра увядзенне абмежаванняў у паветранай прасторы было прынятае праз адзін ці некалькіх паветраных шароў, якія рухаліся ў напрамку аэрапорта Вільнюса”. Delfi са спасылкай на НЦКК заявіў, што “былі заўважаныя неапазнаныя аб’екты, чые адзнакі на радарах характэрныя для паветраных шароў”.
Раней на гэтым тыдні праца літоўскіх аэрапортаў двойчы прыпынялася праз аэрастаты, што ляцелі з тэрыторыі Беларусі — такія, якія апошнім часам выкарыстоўваюць кантрабандысты для незаконнага транспартавання цыгарэт.
Першы выпадак здарыўся ў ноч на 22 кастрычніка. Праз аэрастаты ў аэрапорце Вільнюса затрымалі або скасавалі восем рэйсаў. У мэтах бяспекі Літва да 9 гадзін раніцы прыпыніла працу пунктаў пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). У той жа дзень паверанаму ў справах Беларусі была ўручана нота пратэсту ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы.
Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене папярэдзіла, што ў выпадку яшчэ аднаго масавага прылёту аэрастатаў з кантрабандай мяжа з Беларуссю будзе закрытая. Пра перспектывы закрыцця мяжы “на больш працяглы тэрмін” заявіў галоўны дарадца літоўскага прэзідэнта Дэйвідас Матулёніс.
Праз чарговы прылёт шароў з Беларусі ўвечары 24 кастрычніка Літва трымала мяжу закрытай да поўдня 25 кастрычніка. З’яўленне аэрастатаў парушыла працу аэрапортаў Вільнюса і Каўнаса, самалёты перанакіроўвалі ў Палангу (Літва), Рыгу (Латвія), Катовіцэ, Гданьск (Польшча).
На гэтым фоне Ругінене анансавала новае пасяджэнне Камісіі па нацыянальнай бяспецы на наступным тыдні, падчас якога плануецца “ацаніць наступствы ўжо прынятых рашэнняў і абмеркаваць, якія яшчэ захады можна зрабіць у кароткатэрміновай перспектыве, каб нанесці шкоду як кантрабандыстам, так і рэжыму Лукашэнкі, які дазваляе ім бясчынстваваць”.
25 кастрычніка МЗС Літвы ўручыла паверанаму ў справах Беларусі “строгую ноту пратэсту”, папярэдзіўшы, што Вільнюс “расцэньвае гэтыя інцыдэнты як свядомую правакацыю і эскалацыю напружанасці”.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская назвала інцыдэнты з аэрастатамі сведчаннем таго, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі “выкарыстоўвае кантрабанду як інструмент гібрыднай атакі супраць Еўропы”. Паводле яе слоў, рэжым “ператварыў вытворчасць і нелегальны вываз цыгарэт у частку сваёй палітычнай і эканамічнай стратэгіі”; грошы ад кантрабанды “ідуць не крымінальным групоўкам, а непасрэдна ў рэжымныя “гаманцы”.
Палітык падтрымала “крокі Літвы і яе партнёраў, скіраваныя на ўзмацненне санкцый супраць вытворцаў, перавозчыкаў і арганізатараў кантрабанды”, але заклікала “пакінуць адкрытымі гуманітарныя і пасажырскія пераходы для сумленных беларусаў і тых, хто ўцякае ад рэпрэсій”.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



