На сустрэчы з Пашынянам у Парыжы Ціханоўская выказала жаданне наведаць Арменію

30 кастрычніка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам на палях Форуму міру ў Парыжы.
Як паведамляе прэс-служба палітыка, яна “яшчэ раз падзякавала” Пашыняну за запрашэнне на саміт Euronest у Ерэване, куды “гэтым разам не змагла прыехаць”, і “выказала жаданне наведаць краіну ў будучыні”.
Ціханоўская таксама выказала падтрымку “намаганням Арменіі па збліжэнні з Еўрапейскім саюзам” і адзначыла, што “беларусы салідарныя з армянскім народам”.
Раней паведамлялася, што Офіс Ціханоўскай быў вымушаны адмяніць “даўно запланаваны, першы ў гісторыі візіт” у Арменію на пленарнае пасяджэнне Euronest (28–30 кастрычніка).
“Гэта звязана з рашэннем [Літвы] прыпыніць выкарыстанне асабістай аховы — Службы бяспекі першых асоб дзяржавы — за мяжой. Мы спадзяваліся, што для краін з высокім узроўнем рызыкі будзе зроблена выключэнне, але, на жаль, гэтага не адбылося”, — сказаў, дарадца палітыка па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі.
7 кастрычніка стала вядома, што Літва зніжае ўзровень фізічнай аховы Ціханоўскай, якая разам з сям’ёй пражывае ў Вільнюсе. Афіцыйная прычына — рэвізія ступені пагроз. Шэраг літоўскіх палітыкаў раскрытыкаваў гэтае рашэнне (былы кіраўнік МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс назваў гэты крок здрадай). Экс-прэм’ер Літвы Інгрыда Шыманітэ назвала яго не тэхнічным, а палітычным.
Дзеючая кіраўнік урада Інга Ругінене адзначыла, што ахова Ціханоўскай не знятая, але “скарэктаваная з улікам бягучых рэалій”. На яе думку, літоўскія службы “выдатна выконваюць сваю працу, штодня ацэньваючы ўзровень пагроз і мадэлюючы, якія меры бяспекі варта ўжываць на аснове гэтага”.
8 кастрычніка Кучынскі заявіў, што праца фізічнага офіса ў літоўскай сталіцы прыпыненая ў сувязі “са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі”.
17 кастрычніка літоўскія ўлады часова вярнулі Ціханоўскай ахову — пакуль не будзе сфарміраваная новая сістэма бяспекі.
Раней Ціханоўская неаднаразова сустракалася з Пашынянам на розных міжнародных мерапрыемствах.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДакладчыца па Беларусі Далман Эк: На вуліцах Еўропы больш няма маршаў супраць Лукашэнкі — гэта праблемаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



