Жыхарка Лепельскага раёна пазбаўленая бацькоўскіх правоў на пецярых дзяцей
30 кастрычніка, Позірк. Жыхарка Лепельскага раёна пазбаўленая бацькоўскіх правоў на дзяцей 2009, 2011, 2014, 2016 і 2018 гадоў нараджэння, паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці.
Дзеці перададзеныя на апеку бацьку.
З рэлізу нагляднага органа вынікае, што ўсяго ў жанчыны шасцёра дзяцей.
Пазоў аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў падаў пракурор Лепельскага раёна, адзначыўшы, што жанчына “вядзе амаральны лад жыцця, ухіляецца ад утрымання і выхавання дзяцей”.
Адзначаецца, што з сям’ёй вялася праца на працягу трох гадоў, але не прынесла станоўчых вынікаў. Раней дзеці неаднаразова прызнаваліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы “па прычыне вядзення маці і айчымам амаральнага ладу жыцця, а таксама двойчы прызнаваліся маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне”.
Пракуратура падкрэслівае, што жанчына “самаўхілілася ад выканання бацькоўскіх абавязкаў, працягнула злоўжываць спіртнымі напоямі”, “лячэнне ад алкагалізму прайшла несвоечасова”. Тым самым яна “фактычна не выканала план абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх”.
“У прыватнасці, у снежні 2024 года пры чарговым наведванні сям’і па месцы жыхарства маці і айчым непаўналетніх знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Паколькі мелася рэальная пагроза жыццю і здароўю дзяцей, прынятае рашэнне аб тым, каб іх забраць. Непаўналетнім прадастаўлены статус дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”, — гаворыцца ў паведамленні.
У судзе жанчына пазоўныя патрабаванні не прызнала, у чарговы раз папрасіўшы “даць ёй шанец і час на выпраўленне сітуацыі”.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2024 годзе 3.155 чалавек было пазбаўлена ў Беларусі бацькоўскіх правоў — на 28,7% больш, чым у 2021-м (2.452).
Найгоршая дынаміка зафіксаваная ў бацькоў ва ўзроставай групе звыш 41 года: +46,8% (з 718 да 1.054) і 18–24 гадоў: +46,3% (з 95 да 139).
Колькасць дзяцей, бацькі якіх пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, павялічылася за названы перыяд на 32,7% (з 2.980 да 3.955).
Гл. таксама:
У Брэсцкай вобласці маці і бацьку траіх дзяцей пазбавілі бацькоўскіх правоў
Жыхарку Дубровенскага раёна пазбавілі бацькоўскіх правоў ужо на трэцяе дзіця
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДакладчыца па Беларусі Далман Эк: На вуліцах Еўропы больш няма маршаў супраць Лукашэнкі — гэта праблемаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



