Мінск 15:09

Какава-парашок, кава і курсы кіроўцы ў лідарах па падаражанні з пачатку 2025 года без уліку сезонных тавараў

Ілюстрацыя: "Позірк"

1 лістапада, Позірк. Какава-парашок, натуральная молатая кава і курсы кіроўцы ўвайшлі ў тройку лідараў па падаражанні за 9 месяцаў 2025 года без уліку сезонных тавараў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.

Какава-парашок падаражэў на 67,01%, кава — на 31,94%, курсы кіроўцы — на 27,03%.

Акрамя какава-парашку і кавы, у першую пяцёрку харчтавараў, якія найбольш падаражэлі, увайшлі растваральны какава-напой (+26,50%), салёны селядзец (+24,78%) і шакалад (+22,99%).

Патаннелі толькі шліфаваны і паліраваны рыс (-7,49%) і аліўкавы алей (-4,75%).

У першай пяцёрцы паводле падаражання непрадуктовых тавараў: жаночыя зімовыя боты (+22,97%), мужчынскія боты і чаравікі на футры (+20,26%), штодзённыя газеты (+16,78%), штотыднёвыя газеты (+16,11%) і штомесячныя часопісы (+15,51%).

Сярод паслуг, акрамя курсаў кіроўцы, больш за ўсё падаражалі паштовыя паслугі (+23,54%), абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі (+22,93%), білеты ў тэатр (+22,70%) і халоднае водазабеспячэнне (+21,15%). Патаннелі толькі рытуальныя паслугі (-2,99%).

Агулам спажывецкія цэны павялічыліся за 9 месяцаў 2025 года на 5,76%.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: