З Польшчы дэпартаваны 24-гадовы беларус, прызнаны пагрозай для краіны

4 лістапада, Позірк. Малады грамадзянін Беларусі дэпартаваны з Польшчы ў выніку праведзенай Памежнай аховай праверкі.
Сітуацыя адбылася ў вёсцы Верлас на Салінскім возеры (Прыкарпацкае ваяводства) яшчэ 30 кастрычніка, аднак згаданае ведамства паведаміла пра яе толькі 3 лістапада. Адзначаецца, што супрацоўнікі памежнай службы пункта пропуску Красцэнка (польска-ўкраінская мяжа) “праверылі законнасць знаходжання групы замежнікаў, у тым ліку 24-гадовага грамадзяніна Беларусі”.
“Высветлілася, што мужчына быў непажаданым госцем на тэрыторыі Польшчы, бо прадстаўляў пагрозу абараназдольнасці краіны, грамадскай бяспецы і правапарадку, — заявіла Памежная ахова. — Замежніку было выдадзенае рашэнне аб вяртанні, і на наступны дзень ён быў прымусова дастаўлены на польска-беларускі памежны пераход. Мужчына быў экстрадаваны ў Беларусь. На працягу наступных дзесяці гадоў яму будзе забаронены ўезд у краіны Шэнгенскага дагавору”.
На пачатку кастрычніка стала вядома, што за дзевяць месяцаў 2025 года Польшча загадала вярнуцца на радзіму 955 грамадзянам Беларусі, за аналагічны перыяд 2024-га — 1.075. Такім чынам, колькасць зменшылася на 11%.
Адзначалася, што 863 чалавекі ад пачатку 2025 года добраахвотна выехалі з Польшчы, прымусова на мяжу вывезлі 92 чалавекі.
Асноўнымі прычынамі дэпартацый, паводле афіцыйнай інфармацыі, сталіся нелегальнае знаходжанне ці нелегальнае працаўладкаванне ў краіне.


- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаБеларускае пытанне застанецца актуальным і пасля заканчэння вайны ва Украіне — кіраўнік МЗС НарвегііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС два дні запар не фіксуюць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
