Затрыманыя падазраваныя ў забойстве мужчыны — яго цела было засыпана цэментам і закапана

5 лістапада, Позірк. Пра затрыманне падазраваных у забойстве 35-гадовага мужчыны паведаміла 5 лістапада прэс-служба Следчага камітэта.
Распачатая крымінальная справа паводле п. 15 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, здзейсненае групай асоб).
Паводле даных следства, у кастрычніку 2025 года браты (54 і 60 гадоў) распівалі спіртныя напоі і, нягледзячы на позні час, гучна слухалі музыку ў сябе дома. У нейкі момант адзін з іх лёг спаць. Неўзабаве ў дзверы кватэры пагрукаў сусед, які папрасіў больш не шумець. Паміж ім і тым з гаспадароў кватэры, што не спаў, узнікла сварка.
На крыкі выйшаў старэйшы з братоў. Сцвярджаецца, што ён узяў нож і некалькі разоў ударыў суседа ў вобласць шыі. Той памёр.
Праз некалькі дзён маці загінулага заявіла пра знікненне. Яна паведаміла міліцыі, што апошні раз бачыла сына ў вочка ў дзвярах, калі той накіроўваўся да суседзяў.
Следча-аператыўная група знайшла рэчы зніклага са слядамі крыві ў смеццевым кантэйнеры паблізу дома.
Паводле даных следства, падазраваныя сышлі з жылля, пакінуўшы там памерлага мужчыну. Ад трупа, як сцвярджаецца, яны пазбавіліся праз некалькі дзён — загарнулі яго ў покрыва, змясцілі ў багажнік аўтамабіля і адвезлі ў лес непадалёк ад свайго лецішча. Там, як заяўлена, браты выкапалі яму, перамясцілі ў яе цела забітага, а пасля засыпалі цэментам і закапалі.
Следства працягваецца.
Згодна з інфармацыяй пракуратуры, у 2024 годзе ў Беларусі здзейснена на 22% менш забойстваў, чым годам раней. У параўнанні з 2007 годам іх колькасць зменшылася ў чатыры разы.
Паводле даных Вярхавога суда, па выніках судовых разбіральніцтваў летась асуджана за злачынствы супраць жыцця і здароўя 1.974 чалавекі (2.261 годам раней), з іх 174 — за забойства (арт. 139 КК; у 2023-м — 237).
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДаследчыца Вольга Сямашка рыхтуе кнігу пра могілкі беларусаў ПадляшшаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



