Мінск 00:45

Фонд МАМ выдзеліў Беларусі 300 тыс. долараў для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі — Дзяржпагранкамітэт

Мігранты на беларуска-польскай мяжы ў лістападзе 2021 года
Відэа: БелТА / стоп-кадр: "Позірк"

5 лістапада, Позірк. Фонд развіцця Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) выдзеліў Беларусі 300 тыс. долараў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 5 лістапада ў Мінску прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Паводле яго слоў, сродкі выдзеленыя ў якасці тэхнічнай дапамогі для “ўзмацнення патэнцыялу Дзяржпагранкамітэта ў сувязі з магчымым павелічэннем выпадкаў прыбыцця мігрантаў на мяжу”.

“Хацелася б, каб такія крокі насустрач былі зробленыя таксама іншымі зацікаўленымі міжнароднымі арганізацыямі, а таксама Еўрасаюзам, — адзначыў прадстаўнік ведамства. — У такім выпадку можна будзе казаць пра нарошчванне магчымасцяў для эфектыўнага процідзеяння як самой нелегальнай міграцыі, так і яе наступствам”.

З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца міграцыйны крызіс. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды нібыта “паклікалі”. Апошняе выказванне прагучала 28 кастрычніка на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Палітык заявіў, што Беларусь не мае прычын, каб “абараняць Еўрапейскі саюз, Еўропу ад мігрантаў”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: