Жыхар Капыля душыў 13-гадовую падчарку — распачатая крымінальная справа

6 лістапада, Позірк. У дачыненні да 34-гадовага жыхара Капыля (Мінская вобласць) узбуджаная крымінальная справа паводле арт. 186 КК (пагроза забойствам, нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці) за дзеянні супраць непаўналетняй падчаркі, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры са спасылкай на абласную пракуратуру.
Адзначаецца, што намеснік пракурора Мінскай вобласці прыняў адпаведнае рашэнне пасля вывучэння матэрыялаў даследчай праверкі.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, 22 траўня 2025 года мужчына “дома распіваў спіртныя напоі з сябрамі, пры гэтым кампанія паводзілася дастаткова шумна”.
“13-гадовая падчарка падазраванага, якая вярнулася з школы, папрасіла мужчын паводзіцца цішэй, бо яны перашкаджалі ёй рабіць урокі, — гаворыцца ў паведамленні. — Гэта абурыла гаспадара кватэры і ў ходзе славеснага канфлікту, які суправаджаўся пагрозамі забойства і нанясеннем цялесных пашкоджанняў, ён схапіў дзяўчынку за шыю і душыў яе каля 30 секунд”.
“У канфлікт умяшалася маці дзяўчынкі, якая і выклікала міліцыю. Яна ж напісала заяву аб прыцягненні мужа да крымінальнай адказнасці за пагрозу забойствам”, — паведаміла пракуратура.
Паводле інфармацыі ведамства, раней мужчына “неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за нанясенне пабояў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут, здзейсненых у дачыненне да жонкі і падчаркі”. Праз гэта яшчэ ў кастрычніку 2022 года ўмовы пражывання дзяўчынкі былі расцэненыя як нядобрыя.
Пасля травеньскага інцыдэнту камісія па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама прызнала дзяўчынку асобай, што мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне, пасля чаго яе вынялі з сям’і і змясцілі на дзяржзабеспячэнне.
14-гадовую жыхарку Шчучынскага раёна забралі з сям'і праз жорсткае абыходжанне з боку маці і айчыма


- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду сакавіка суседнія краіны ЕС зафіксавалі 23 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі, з пачатку года — амаль 150 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

