14-гадовую жыхарку Шчучынскага раёна забралі з сям’і праз жорсткае абыходжанне з боку маці і айчыма

4 лістапада, Позірк. 14-гадовая жыхарка Шчучынскага раёна (Гродзенская вобласць) прызнаная асобай, якая мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне, і адабраная ў маці на падставе рашэння камісіі па справах непаўналетніх, пасяджэнне якой ініцыявала мясцовая пракуратура.
Генеральная пракуратура са спасылкай на пракуратуру Гродзенскай вобласці паведаміла, што дзяўчынка “змешчаная на дзяржаўнае забеспячэнне, праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па аднаўленні сям’і”.
Адзначаецца, што ў наглядны орган з міліцыі паступілі матэрыялы праверкі па факце нанясення дзяўчынцы цялесных пашкоджанняў. Як высветлілася, 4 кастрычніка 2025 года айчым збіў падчарыцу рамянём. У міліцыю звярнулася суседка, якая пачула крыкі дзіцяці за сцяной.
“На даручэнне пракурора раёна правераныя ўмовы пражывання і выхавання непаўналетняй, — гаворыцца ў паведамленні. — Падлетак пражывае з маці і айчымам у інтэрнаце. З траўня па кастрычнік 2025 года дзяўчынка неаднаразова зазнавала жорсткае абыходжанне як з боку маці, так і з боку айчыма ў стане алкагольнага ап’янення. Пры гэтым маці з’яўлялася сведкам канфліктаў і ўжывання сілы да свайго дзіцяці, аднак не перашкаджала супрацьпраўным дзеянням свайго мужа”.
Работнікі пракуратуры наведаліся да сям’і і высветлілі, што “месца для навучальнай дзейнасці дзіцяці не арганізаванае, спальныя месцы дарослых і дзіця сумежныя, знаходзяцца ў адным пакоі інтэрната”. Дома быў “мінімальны запас прадуктаў харчавання, свежапрыгатаваная ежа адсутнічала”.
“З прычыны нядобрай абстаноўкі ў сям’і дзяўчынка сістэматычна не ночыла дома, а ў летні канікулярны перыяд пражывала ў сваёй цёткі ў суседнім аграгарадку. Маці непаўналетняй і айчым стаяць на ўліку ва ўрача-нарколага, кантроль цвярозасці праходзяць несвоечасова, захадаў да выпраўлення неспрыяльнага становішча ў сям’і не робяць”, — канстатаваў наглядны орган.
У Крупскім раёне бацьку і маці пазбавілі бацькоўскіх правоў на трохгадовае дзіця


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 180 дзён запар фіксуе спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 19 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 21 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

