У Крупскім раёне бацьку і маці пазбавілі бацькоўскіх правоў на трохгадовае дзіця

3 лістапада, Позірк. Пра пазбаўленне бацькоўскіх правоў “законных прадстаўнікоў трохгадовага дзіцяці” паведаміла 3 лістапада прэс-служба пракуратуры Мінскай вобласці.
Грамадзянская справа разглядалася на выязным судовым пасяджэнні ў актавай зале аддзела ўнутраных спраў Крупскага райвыканкама.
“Згодна з матэрыяламі праверкі сям’я знаходзілася ў сацыяльна небяспечным становішчы ў сувязі з неналежным выкананнем бацькамі абавязкаў па выхаванні і ўтрыманні сына, — заявіла пракуратура. — Маці дзіцяці злоўжывала спіртнымі напоямі, неаднаразова да яе прымяняліся меры прафілактычнага ўздзеяння”.
Акрамя таго, як сцвярджаецца, аплата за харчаванне дзіцяці ў дашкольнай установе “ўносілася нерэгулярна”; хлопчык “неаднаразова прыходзіў у дзіцячы садок у адзенні, якое не адпавядае яго ўзросту і сезону”.
“Па месцы пражывання сям’і былі выяўленыя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, у тым ліку складаванне гаручых матэрыялаў паблізу топачнай адтуліны печы. Была запазычанасць па аплаце за спажытую электраэнергію”, — гаворыцца ў паведамленні.
Для гарантавання бяспекі дзіцяці раённая камісія па справах непаўналетніх прызнала хлопчыка асобай, якая мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне, і загадала змясціць яго ў дзіцячы сацыяльны прытулак.
Паводле інфармацыі пракуратуры, нават пасля гэтага бацькі “не праявілі зацікаўленасці” ў аднаўленні сям’і: “Маці працягвала весці асацыяльны лад жыцця, па месцы жыхарства адбываліся сямейна-бытавыя канфлікты”.
Бацька дзіцяці “ўдзелу ў выхаванні сына не браў, пражываў асобна, сталага месца жыхарства не меў”.
“Бацькі, будучы абавязанымі на падставе судовай пастановы пакрываць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзіцяці, неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за прагулы і няяўку на працу без уважлівых прычын”, — сцвярджае наглядны орган.
Праз шэсць месяцаў пасля таго, як дзіця забралі з сям’і, прычыны, якія прывялі да таго, каб прыняць гэтае рашэнне, не былі выпраўленыя. У сувязі з гэтым пракурор звярнуўся ў суд з іскам аб пазбаўленні маці і бацькі бацькоўскіх правоў.
13 кастрычніка паведамлялася, што ў Віцебскай вобласці жыхарку Дубровенскага раёна пазбавілі бацькоўскіх правоў ужо на трэцяе дзіця (сем месяцаў). У 2022 годзе на падставе іску раённага пракурора суд пазбавіў жанчыну бацькоўскіх правоў на двух іншых дзяцей (2013 і 2022 г.н.) з тых жа прычын — “цяга да алкаголю і амаральны лад жыцця”.
Летась у Беларусі 3.155 чалавек было пазбаўлена бацькоўскіх правоў — на 28,7% больш, чым у 2021-м (2.452), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Колькасць дзяцей, бацькі якіх пазбаўлены бацькоўскіх правоў, павялічылася за названы перыяд на 32,7% (з 2.980 да 3.955).
Пазбаўленне бацькоўскіх правоў з’яўляецца адным са спосабаў ціску на жанчын, якія пераследуюцца з палітычных матываў, заявіла на першым Кангрэсе па беларускіх палітвязнях 23 траўня 2024 года ў Празе заснавальніца праваабарончай ініцыятывы “Палітвязынка” Яўгенія Долгая.
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



