Мінск 16:59

Долар і юань падаражэлі перад доўгімі выходнымі

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

6 лістапада, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 6 лістапада.

Курс долара вырас да 2,9796 рубля (+0,07%; +0,0021), юаня — да 4,1841 за 10 (+0,12%; +0,0052).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6783 за 100 (-0,13%; -0,0047), еўра — да 3,4333 рубля (-0,77%; -0,0267).

На адыходзячым скарочаным тыдні (3–6 лістапада) каціроўка долара вырасла на 0,05% (з 2,9781 да 2,9796), юаня — на 0,1% (з 4,1798 да 4,1841 за 10); расійскага рубля — знізілася на 0,15% (з 3,684 да 3,6783 за 100), еўра — на 0,77% (з 3,46 да 3,4333); .

Афіцыйны курс доалара ў Беларусі за 10 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,29% (з 3,4735 да 2,9772 рублі) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 кастрычніка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7% -14,3% адпаведна; студзеня — верасня — трэцяе, -12,92%).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: