Беларус затрыманы ў Польшчы за кантрабанду цыгарэт з дапамогай метэазондаў

10 лістапада, Позірк. Пра выяўленне кантрабандных грузаў з беларускімі цыгарэтамі паведаміла Памежная ахова Падляскага ваяводства (Польшча).
Адзначаецца, што ўвечары 9 лістапада затрыманыя 48-гадовы грамадзянін Польшчы і 29-гадовы грамадзянін Беларусі, якія прыбылі да мяжы, каб забраць партыю кантрабанды з 1.500 пачкаў цыгарэт без акцызных марак. На “месцы злачынства” былі выяўленыя “абломкі метэазонду”, гаворыцца ў паведамленні.
Раніцай 10 лістапада каля мяжы быў знойдзены аналагічны груз з 3.000 пачкамі цыгарэт, прымацаваных да двух метэазондаў.
Паведамляецца аб канфіскацыі яшчэ адной партыі нелегальных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі па паветры. У ёй было 1.500 пачкаў.
Як адзначае памежная служба, кошт канфіскаваных 6.000 пачкаў цыгарэт перавышае 100 тыс. злотых (больш за 27 тысяч долараў).
Падкрэсліваецца, што затрыманым будуць прад’яўленыя абвінавачванні ў адпаведнасці з Крымінальна-фінансавым кодэксам Польшчы. “Вядзецца праца па ўстанаўленні астатніх асоб, якія маюць дачыненне да адпраўкі і атрымання нелегальных партый”, — гаворыцца ў паведамленні.
У канцы мінулага месяца Літва сутыкнулася з неаднаразовымі выпадкамі масавага прылёту з Беларусі паветраных шароў і метэазондаў, якія выкарыстоўваюць кантрабандысты для перакідання цыгарэт. Рэагуючы на гэта, Вільнюс некалькі разоў часова закрываў пункты пропуску, а 29 кастрычніка літоўскі ўрад вырашыў закрыць іх на больш працяглы тэрмін — да 24:00 30 лістапада (1:00 1 снежня па мінскім часе) з магчымасцю падаўжэння.
28 кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў аб планах адкрыць два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю — Баброўнікі (Бераставіца; зачынены ў лютым 2023 года пасля асуджэння актывіста неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, журналіста Анджэя Пачобута) і Кузніца (Брузгі; зачынены ў лістападзе 2021 года праз міграцыйны крызіс).
Аднак праз некалькі дзён, 30 кастрычніка, Кервіньскі паведаміў, што Варшава адклала адкрыццё гэтых памежных пераходаў на некалькі тыдняў. У Польшчы патлумачылі гэты крок салідарнасцю з літоўскім бокам.
Раней аб выяўленні чарговых партый кантрабандных цыгарэт, дастаўленых у Польшчу з Беларусі з дапамогай паветраных шароў, Памежная ахова Падляскага ваяводства паведамляла 21 кастрычніка. Тады было канфіскавана тытунёвай прадукцыі на 185 тыс. злотых (каля 51,4 тыс. долараў), затрыманыя тры беларусы і ўкраінец.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Спажывецкія цэны ў кастрычніку выраслі на 0,3%, за год — на 6,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Джон Коўл — не наіўны, ён цудоўна разумее, хто такі Лукашэнка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДоля продажу беларускіх тавараў на ўнутраным рынку знізілася да 55%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

