Ціханоўская ў Дзень незалежнасці Польшчы: Нашы народы звязвае прыхільнасць пабудове свабоднай Еўропы

11 лістапада, Позірк. Віншаванне ў сувязі з Днём незалежнасці Польшчы апублікавала на сваёй старонцы ў сацсетцы Х беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Сёння мы аддаём даніну павагі вашай мужнасці, з такой цяжкасцю заваяванай свабодзе і салідарнасці, якую вы праяўлялі ў дачыненні да беларусаў у самыя цяжкія моманты нашага жыцця”, — адзначыла палітык.
Паводле слоў Ціханоўскай, народы дзвюх краін звязваюць “гісторыя і агульная прыхільнасць пабудове свабоднай, дэмакратычнай Еўропы”.
Падчас і пасля падзей 2020 года Польшча падтрымала дэмакратычны рух у Беларусі, дзе з 1994 года аднаасобна кіруе Аляксандр Лукашэнка. Краіна прыняла дзясяткі тысяч палітычных эмігрантаў, на польскай тэрыторыі дзейнічае мноства беларускіх палітычных, грамадскіх, культурных і іншых арганізацый, працуюць незалежныя СМІ.
Прадстаўнікі дэмсіл Беларусі рэгулярна сустракаюцца з кіраўніцтвам Польшчы.
11 лістапада з нагоды Дня незалежнасці Польшчы выступіў Лукашэнка. Сярод іншага ён заявіў, што добрасуседства — “бясцэнны дар, якім пры любых абставінах не варта рызыкаваць: замыкаць межы і ставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку”.
Адносіны Мінска з Варшавай пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі — найбольш складаныя сярод усіх заходніх суседзяў.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду грамадзяніну дзвюх краін журналісту Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — “Баброўнікі” (з беларускага боку “Бераставіца”). Польскія ўлады наўпрост заяўлялі, што менавіта з вызваленнем палітвязня можа быць звязана адкрыццё пунктаў пропуску. У верасні 2025 года Польшча цалкам закрывала мяжу з Беларуссю праз расійска-беларускія вучэнні “Захад-2025“ і ўварванне дронаў з беларускай тэрыторыі.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца міграцыйны крызіс. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта “паклікалі“.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Мы закладваем каштоўнасці Савета Еўропы ў саму аснову нашай будучыні дзяржавы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаДоля стратных арганізацый у 2025 годзе павялічылася ва ўсіх рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


