Офіс Ціханоўскай накіраваў запыт ва ўрадавыя структуры Партугаліі ў сувязі са зняццем часовай абароны з беларусаў, якія прыехалі з Украіны

12 лістапада, Позірк. Офіс Святланы Ціханоўскай накіраваў запыт ва ўрадавыя структуры Партугаліі ў сувязі са зняццем часовай абароны з беларусаў, якія прыехалі туды з Украіны пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі. Гэта было зроблена пасля сустрэчы Ціханоўскай з дыяспарай, у тым ліку прадстаўнікамі ІТ-сектара, паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара.
Яна наведала Партугалію 10 і 11 лістапада, праграма ўключала ўдзел у канферэнцыі Web Summit 2025.
Мясцовыя ўлады запатрабавалі ад гэтай катэгорыі беларусаў пакінуць краіну на працягу 20 дзён. Аднак, як адзначалася на сустрэчы, многія з тых, хто прыехаў з Украіны, эмігравалі туды ў сувязі з пераследам або яго пагрозай пасля масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе, таму дэпартацыя або вяртанне ў Беларусь небяспечныя для палітычных уцекачоў.
Сярод іншых праблем, якія былі ўзнятыя на сустрэчы і знайшлі адлюстраванне ў запыце: складанасці з атрыманнем і падаўжэннем пашпартоў замежніка; патрабаванне немагчымых для афармлення дакументаў з Беларусі (даведка пра несудзімасць, сведчанні з апастылем); адсутнасць дакументаў у дзяцей, народжаных у Партугаліі, бо бацькі не могуць атрымаць для іх беларускія пашпарты.
Падчас візіту ў Партугалію Ціханоўская сустрэлася з камісарам Савета Еўропы па правах чалавека Майклам О’Флаерці, віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі па пытаннях тэхналагічнага суверэнітэту, бяспекі і дэмакратыі Хеннай Марыяй Віркунен, з прадстаўнікамі бігтэх-кампаній.
На сустрэчы з О’Флаерці абмеркаваныя пытанні працы Кантактнай групы Савета Еўропы па Беларусі, “супольныя ініцыятывы па палітвязнях”, а таксама шляхі прыцягнення рэжыму да адказнасці. Асобна закранутая роля рэжыму Лукашэнкі ў трыбунале па агрэсіі супраць Украіны, які ініцыяваў Савет Еўропы разам з Украінай.
Ціханоўская “распавяла пра прагрэс у рэалізацыі Люксембурскіх рашэнняў па вырашэнні праблемаў беларусаў за мяжой і папрасіла камісара звярнуць асаблівую ўвагу на пераслед беларусаў у выгнанні”.
Дэмлідар падкрэсліла “важнасць захавання дапамогі беларускім актывістам і журналістам, выдачы гуманітарных візаў і падтрымкі механізмаў тэрміновай рэлакацыі”.
Ціханоўская перадала камісару інфармацыю пра палітвязняў, у тым ліку пра тых, хто застаецца ў інфармацыйнай блакадзе (інкамунікада), распавяла пра лёс Мікалая Статкевіча, ад якога няма звестак пасля 11 верасня, калі ён адмовіўся пакідаць Беларусь пасля памілавання і, найбольш верагодна, вернуты ў калонію. Адзначаны “прагрэс гуманітарнага трэку” дзеля вызвалення палітвязняў разам са Злучанымі Штатамі.
Палітык падкрэсліла, што для дэмакратычных сілаў Беларусі ўключэнне краіны ў Савет Еўропы “з’яўляецца прыярытэтам”.
У сустрэчы Ціханоўскай з Віркунен бралі ўдзел кіраўнік місіі дэмакратычных сілаў у Мадрыдзе і Imaguru Hub Таццяна Марыніч і заснавальнік пляцоўкі Svae, распрацоўшчык платформы “Голас” Павел Лібер. Бакі абмеркавалі падтрымку беларускіх IT-кампаній, якія працуюць на тэрыторыі Еўрасаюза, удзел у праграмах Еўракамісіі для тэхналагічнага сектара — у тым ліку ў сферы грамадзянскай бяспекі і абароны, арганізацыю хакатонаў і канферэнцый, дапамогу медыя-ініцыятывам і праектам па барацьбе з дэзінфармацыяй.
Абмяркоўвалася магчымасць удзелу беларускіх кампаній у ініцыятыве European Democracy Shield, якая накіраваная на супрацьдзеянне расійскай і беларускай прапагандзе і выкарыстанне рэгіянальнага досведу ў абароне інфармацыйнай прасторы. Закранутыя праблемы легалізацыі беларускіх грамадзян, якія працуюць у IT-сектары ў ЕС.
Ціханоўская распавяла пра ролю беларускіх IT-кампаній і распрацоўшчыкаў у дэмакратызацыі Беларусі і стварэнні беларускіх супольнасцяў у выгнанні. Абмеркаванае супрацоўніцтва з буйнымі тэхналагічнымі кампаніямі, такімі як TikTok і Meta, дзеля падтрымкі беларускіх актывістаў і журналістаў.

- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаУкраінскі аналітык: Трэба было вызнаваць, што Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй з 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле росту цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы "БелДжы" на рынку РФ за дзесяць месяцаў выраслі на 74,2% у гадавым вымярэнні — верагодна, дзякуючы дэмпінгуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаНа кожнага беларуса прыпадае больш за 433 кг смецця на год — МінжылкамгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка

