Чаргу на выезд праз пункты Бераставіца і Брузгі пачнуць фармаваць за 6 гадзін да адкрыцця Польшчай сумежных пагранпераходаў

15 лістапада, Позірк. Рэгістрацыя ў зонах чакання перад пунктамі пропуску Бераставіца (з польскага боку — Баброўнікі) і Брузгі (Кузніца Беластоцкая) “з улікам функцыянавання электроннай чаргі” распачнецца ў 20:00 16 лістапада, папярэджвае Дзяржаўны пагранічны камітэт.
“З 2:00 17 лістапада ў міжнародным аўтадарожным пункце пропуску Бераставіца — Баброўнікі мяжу змогуць перасякаць легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, а таксама грузавыя транспартныя сродкі з краін Еўрапейскага саюза, краін — удзельніц пагаднення аб Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі. У пункце пропуску Брузгі — Кузніца Беластоцкая — толькі легкавыя аўто”, — гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэсліўшы, што “рэгістрацыя ў сістэме электроннай чаргі пры ўездзе ў зону чакання будзе ажыццяўляецца ў парадку прыбыцця транспартных сродкаў”, Дзяржпагранкамітэт рэкамендаваў ахвочым перасячы мяжу ў згаданых пунктах азнаёміцца з правіламі на сайце “Белмытсэрвіса”.
“Звяртаем увагу, што пагранічны, мытны ды іншыя віды кантролю ў пунктах пропуску асобы і транспартныя сродкі, якія перасякаюць мяжу, праходзяць у адпаведнасці з тэхналагічнымі схемамі пропуску”, — адзначыла ведамства.
Пра тое, што 17 лістапада адновіцца праца пунктаў пропуску Кузніца Беластоцкая і Баброўнікі, Польшча афіцыйна абвясціла напярэдадні.
Пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына і дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча 15 лістапада адбылася нарада па сітуацыі на мяжы Беларусі з дзяржавамі Еўрасаюза, у якой удзельнічалі “кіраўнікі МЗС, Дзяржпагранкамітэта, ДМК і КДБ”.
Па выніках сустрэчы знешнепалітычнае ведамства заявіла, што на фоне цяперашняй сітуацыі на мяжы, якая “не адпавядае інтарэсам ні Беларусі, ані Еўрапейскага саюза”, “вітаецца рашэнне Польшчы аднавіць працу двух раней закрытых пунктаў пропуску”.
“Гэты крок здольны ажывіць прыгранічны гандаль і аблегчыць жыццё людзям, — заявила МЗС. — Разглядаем яго як канструктыўны і арыентаваны на інтарэсы польскіх грамадзян. На жаль, аналагічных дзеянняў з боку Літвы няма”.
У знешнепалітычным ведамстве лічаць, што “крок Польшчы — толькі пачатак шляху да аднаўлення кантактаў”. “Гісторыя паказвае, што за ўзаемадзеяннем паміж людзьмі непазбежна ідзе ўмацаванне палітычнай супрацы”, — гаварылася ў паведамленні.
Праца польскіх пунктаў пропуску адновіцца на фоне таго, што Літва сама меней да канца восені закрыла свае пагранпераходы на мяжы з Беларуссю — праз масавыя прылёты паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджаюць грамадзянскай авіяцыі.
У адказ Мінск забараніў зарэгістраваным у Літве грузавікам, цягачам, прычэпам і паўпрычэпам праязджаць праз усе пункты пропуску, за выключэннем літоўскіх.
У выніку той сітуацыі, якая склалася, у Беларусі захрасла крыху менш за 1,3 тыс. літоўскіх грузавікоў, якія ўлады ў Мінску распарадзіліся змясціць на стаянкі — пад платную ахову.
Вільнюс беспаспяхова паспрабаваў вярнуць транспарт шляхам кантактаў на ведамасным узроўні. Беларусь прапанавала Літве альбо скасаваць рашэнне пра закрыццё мяжы, альбо выйсці на палітыка-дыпламатычнае вырашэнне праблемы.
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ 2019 па 2024 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 15% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка"Беларускае пытанне" наўмысна не вырашаецца ўкраінскімі уладамі — дэпутат ВР Ігар ГузьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон за тры кварталы атрымалася нарасціць прыбытакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" ў гадавым вымярэнні павялічылася ў 11 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаAtlantic Council: Захад больш не можа дазволіць сабе ставіцца да Беларусі як да другараднага пытання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


