Мінск 00:31

Слуханні Ціханоўскай у КР запланавыя на студзень 2026 года

Архіўнае фота: "Белсат"

18 лістапада, Позірк. Публічныя слуханні кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святланы Ціханоўскай у Каардынацыйнай радзе (КР) запланаваныя на студзень 2026 года, паведамляе прэс-служба КР.

Адзначаецца, што працоўная група па падрыхтоўцы слуханняў вырашыла правесці іх у першым месяцы наступнага года “ў сувязі з насычаным графікам Святланы Ціханоўскай”, але не пазней за 25 студзеня.

Пра канкрэтную дату слуханняў ды іх фармат “будзе паведамлена дадаткова”.

У жніўні КР ініцыявала сустрэчу з Ціханоўскай “для абмеркавання стратэгічных планаў дэмакратычных сіл на 2025–2026 гады”. Запрасіць дэмлідара, узгадніць тэрміны, фармат і тэмы сустрэчы было даручана спікеру КР Арцёму Брухану.

7–8 жніўня ў Варшаве прайшлі слуханні КР пра дзейнасць АПК.

Падзяліцца: