Жонка Котава спадзяецца на яго вызваленне ў рамках здзелкі з ЗША

19 лістапада, Позірк. Жонка міжнароднага каардынатара Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (БФСС) Анатоля Котава Анастасія Піліпчык спадзяецца, што мужчына будзе вызвалены ў рамках здзелкі з ЗША, паведамляе агенцтва Reuters.
Яна заявіла, што ўскладае надзеі ў частцы пошукаў свайго мужа на новага спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і разлічвае, што вызваленне яе мужа можа стаць часткай здзелкі, калі Котаў сапраўды затрыманы ў Беларусі.
Паводле слоў жанчыны, яна вельмі б хацела, каб імя яе мужа было ўключана ў спісы на вызваленне або абмен.
27 жніўня Піліпчык падала заяву ў пракуратуру Польшчы аб знікненні Котава. Праваахоўныя ведамствы Польшчы не сталі ўзбуджаць справу, бо ён не з’яўляецца грамадзянінам Польшчы і знік на тэрыторыі іншай дзяржавы.
Апошняе паведамленне ад мужа жанчына атрымала ў 21:12 па польскім часе 21 жніўня, а апошняе яе паведамленне, якое ён прагледзеў, было адпраўлена ў 21:28. Пасля гэтага Котаў на сувязь больш не выходзіў.
23 і 24 жніўня Піліпчык патэлефанавала і напісала ў Генеральнае консульства Польшчы ў Стамбуле і звярнулася ў раённае аддзяленне паліцыі ў Варшаве. 25 жніўня яна адправіла заяву аб знікненні чалавека ў Дэпартамент паліцыі Стамбула па электроннай пошце.
Усе гэтыя дзеянні не далі вынікаў.
Пра тое, што Котаў, які прыбыў 21 жніўня з Варшавы ў Стамбул, увечары таго ж дня пакінуў Турцыю праз порт Трабзона, паведаміла 28 жніўня турэцкае навінавае агенцтва IHA.
Пазней у той жа дзень кіраўнік БФСС Аляксандр Апейкін паведаміў, што “калегі і блізкія Анатоля Котава мяркуюць яго прымусовую неафіцыйную экстрадыцыю з тэрыторыі Турцыі”.
Пра тое, што Котаў накіраваўся ў Сочы на прыватнай яхце, паведаміла Deutsche Welle са спасылкай на “крыніцу ў паліцыі Трабзона” 29 жніўня.
27 жніўня БФСС заклікаў міжнародную спартыўную супольнасць і праваабарончыя арганізацыі “тэрмінова звярнуць увагу на знікненне” функцыянера, якога назваў “заўважным спартыўным чыноўнікам” і “даўнім абаронцам правоў беларускіх спартсменаў”.
БФСС адзначаў, што Котаў 21 жніўня адправіўся ў Стамбул па “прафесійных справах”.
Котаў — экс-супрацоўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, былы генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта, дыпламат з досведам працы ў Міністэрстве замежных спраў.
У 2020 годзе пакінуў дзяржслужбу, падтрымаў масавыя пратэсты і далучыўся да БФСС. Неўзабаве пасля гэтага эміграваў у Польшчу.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці быў заснаваны спартыўнымі функцыянерамі і атлетамі ў адказ на падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Займаецца падтрымкай спартсменаў, якія падвергліся пераследу, і абаронай іх правоў. Прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
9 лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што намінаваў 78-гадовага Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі. “Ён ужо паспяхова дамогся вызвалення 100 Закладнікаў (так амерыканскі кіраўнік называе палітвязняў; “Закладнікі” ў арыгінале з вялікай літары. — “Позірк”.) і мае намер дамагчыся вызвалення яшчэ 50. Загадзя хацеў бы падзякаваць паважанаму прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за яго ўвагу да пытання вызвалення гэтых людзей”, — адзначыў палітык.
14 кастрычніка на нарадзе па пытаннях “глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіццю беларуска-амерыканскіх адносін” Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць да “вялікай здзелкі” з ЗША.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваШтучны інтэлект можа быць "дабрадзейным", лічыць супрацоўнік Інстытута філасофіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках дзесяці месяцаў Віцебская вобласць была аўтсайдарам па тэмпах развіцця сярод рэгіёнаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях за месяц палепшыліся паказчыкі росту ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 19 лістапада — 19 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка



