Прапануецца ўвесці другі парог звышдаходаў і спаганяць падаходны падатак па стаўцы 40%
19 лістапада, Позірк. Памер атрыманага гадавога даходу ў 2024 годзе, які падпадае пад павышаную стаўку падаткаабкладання ў частцы падаходнага падатку (25%), задэкларавала крыху менш за 8 тыс. грамадзян, заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1” міністр па падатках і зборах Дзмітрый Кійко.
Пры тым, што колькасць усяго працаздольнага насельніцтва Беларусі складае каля 4,5 млн чалавек, згаданая катэгорыя складае невялікі працэнт ад плацельшчыкаў падаткаў, лічыць ён.
У той жа час, адзначыў чыноўнік, яна “дазволіла сфарміраваць дадатковыя даходы ад падаходнага падатку ў памеры 200 млн рублёў, якія поўнасцю паступілі ў мясцовыя бюджэты”.
На наступны год у кантэксце змяненняў у Падатковы кодэкс прапанавана “яшчэ больш глыбокая дыферэнцыяцыя” ў частцы падаходнага падатку, якая “сфармулявана як павышаная стаўка ў памеры 40% у адносінах да даходаў звыш 600 тыс. рублёў”.
Пры гэтым, адзначыў ён, канчатковае рашэнне яшчэ не прынята, “ідзе яго абмеркаванне ў парламенце”, і, магчыма, “будуць нейкія варыянты ў межах прапанаванай сістэмы”, і падатковая стаўка “можа змяніцца ў той ці іншы бок”.
Паводле інфармацыі Кійко, цяпер гадавы даход у памеры больш як 600 тыс. рублёў у Беларусі мае менш як 1 тыс. чалавек, але эфект ад увядзення такой стаўкі можа быць супастаўны з атрыманым у 2025 годзе па выніках 2024 года, пры гэтым сума атрыманых па павышанай стаўцы падаткаў можа ўзрасці з 200 да 400 млн рублёў.
30 снежня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон № 327-З “Аб змене законаў па пытаннях падаткаабкладання”.
Сярод іншага папраўкі ўвялі так званы “падатак на багацце” — павялічылі з 13 да 25% падаходны падатак для фізічных асоб, чые сукупныя даходы за падатковы перыяд перавысілі 200.000 рублёў. Размова аб даходах, атрыманых падаткаплацельшчыкам “ад крыніц у Рэспубліцы Беларусь у выглядзе дывідэндаў, па працоўных дагаворах, а таксама па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з’яўляюцца выкананне работ, аказанне паслуг і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці”.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваШтучны інтэлект можа быць "дабрадзейным", лічыць супрацоўнік Інстытута філасофіі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка


