Ціханоўская прысвяціла атрыманую прэмію арганізацыі “Індэкс цэнзуры” журналістам-палітвязням

20 лістапада, Позірк. Ад імя ўсіх беларусаў, якія “адмаўляюцца адступіцца ад сваёй годнасці, свайго голасу і сваёй будучыні”, прыняла прэмію “За свабоду слова” міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Index on Censorship) дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
З падзячнай прамовай яна выступіла на цырымоніі ўручэння 19 лістапада ў Лондане, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.
Паводое слоў Ціханоўскай, “Індэкс цэнзуры” — адзін з “самых нястомных прыхільнікаў беларускага дэмакратычнага руху”, арганізацыя, якая “пісала пра Беларусь, калі іншыя адварочваліся”.
У Беларусі, адзначыла дэмлідар, тысячы сем’яў чакаюць, калі іх блізкія вернуцца дадому са зняволення. “І мы ніколі не перастанем змагацца, пакуль усе 1,3 тысячы беларускіх палітвязняў не будуць вызваленыя”, — сказала яна.
Ціханоўская прысвяціла ўзнагароду тым, хто “ахвяраваў сваёй свабодай дзеля права казаць праўду” — журналістам-палітвязням. Пры гэтым яна назвала Анджэя Пачобута, Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву), яе мужа Ігара Ільяша, Людмілу Чэкіну, Дзяніса Івашына, Марыну Золатаву, Валерыю Касцюгову, Ірыну Злобіну (жонка палітвязня, медыяменеджара, былога намесніка дырэктара БелаПАН Андрэя Аляксандрава).
Асобна яна згадала асуджанага на 10 гадоў пазбаўлення волі лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру праваабаронцу Алеся Бяляцкага, а таксама прыгаворанага да 14 гадоў зняволення (у тым ліку за “здраду дзяржаве”) Андрэя Аляксандрава, які, нагадала Ціханоўская, быў членам “Індэкса цэнзуры”.
“Я прысвячаю гэтую ўзнагароду беларусам, якія былі прыгавораныя да шматгадовага турэмнага зняволення проста за тое, што выказалі сваё меркаванне ў інтэрнэце… супраць дыктатара ці ў падтрымку Украіны. Дыктатары баяцца праўды. Яны баяцца мастацтва. Яны баяцца жартаў. Яны баяцца свабодных людзей. Але праўда цярплівая. І яна заўсёды перажывае дыктатараў”, — сказала палітык.
Ціханоўская стала лаўрэатам прэміі “За свабоду слова” ў намінацыі “Апякун”.
Гэтая ўзнагарода ўручаецца рашэннем апякунскай рады арганізацыі і прызначаная для прызнання выбітных асоб, якія на працягу доўгага часу рабілі выключны ўнёсак у справу абароны свабоды выказвання, супрацьстаялі цэнзуры, рэпрэсіям і абмежаванню правоў чалавека.
Адзначаецца, што лідар беларускай апазіцыі Ціханоўская нястомна змагаецца за вяртанне дэмакратыі і вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі, адстойвае іх інтарэсы.
“Індэкс цэнзуры” — некамерцыйная арганізацыя, якая выступае за свабоду слова і абараняе яе ва ўсім свеце, у тым ліку публікуючы працы пісьменнікаў і мастакоў, якія зазналі цэнзуру, а таксама адсочваючы пагрозы свабодзе слова. Удзельнічае ў глабальных кампаніях па абароне свабоды творчасці, навукі, СМІ і лічбавых свабод, каб умацоўваць партыцыпатарныя (тыя, што прадугледжваюць уцягнутасць грамадзян) асновы сучасных дэмакратычных грамадстваў.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля 12 спакойных дзён Літва зафіксавала спробу незаконнага перасячэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб за год выраслі амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2025 годзе з дзяржпадтрымкай пабудавана на 2,4% менш жылля для людзей з патрэбаю, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


