Другі дзень запар суседнія краіны ЕС не фіксуюць спробаў незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

20 лістапада, Позірк. Другі дзень запар суседнія краіны ЕС не фіксуюць спробаў незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў.
У 2025 годзе спакойна на ўсёй мяжы ЕС з Беларуссю было шэсць дзён— 10, 13, 17, 22, 23 студзеня і 4 сакавіка.
Літва з пачатку лістапада не зарэгістравала ніводнай спробы нелегальнага пранікнення на сваю тэрыторыю.
Польшча паведамляе пра адсутнасць спробаў пераходу мяжы па-за пунктамі пропуску тры дні запар (17-19 лістапада).
Латвія апошні раз зафіксавала нелегалаў 17 лістапада (3 — мінімальны паказчык за апошнія паўтара тыдня).
Вырашэнне праблемы нелегальнай міграцыяй было адной з умоваў адкрыцця мяжы Польшчай (дадатковых пунктаў пропуску, здзейснена 17 лістапада) і Літвой (абодвух пунктаў, якія яшчэ працавалі, але таксама былі закрытыя напрыканцы кастрычніка да канца бягучага месяца; здзейснена 20 лістапада).
Іншая актуальная статыстыка даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДругі дзень запар суседнія краіны ЕС не фіксуюць спробаў незаконнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за дзесяць месяцаў 2025 года выраслі амаль на 30% да аналагічнага леташняга перыяду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


