Ціханоўская: У нашых інтарэсах, каб за стол перамоваў па Ўкраіне трапіў ЕС

24 лістапада, Позірк. “Калі мы кажам пра цяперашні фармат міру, які ўключае ў сабе ЗША і Ўкраіну, то <…> я не думаю, што [беларускія] дэмакратычныя сілы могуць патрапіць у перамоўны працэс”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на брыфінгу ў Варшаве 24 лістапада.
“Але ў нашых інтарэсах, каб за стол перамоваў патрапіў Еўразвяз”, — дадала яна.
ЕС, на думку палітыка, у такім выпадку будзе адстойвауь інтарэсы дэмакратычнай Беларусі, бо “гэта і іх патрэба — каб Беларусь стала незалежнай ад расійскага ўплыву”.
“Голас Беларусі можа быць чутны. Год таму мы не маглі сабе ўявіць, што, як на дадзены момант, Еўразвяз не з’яўляецца непасрэдным удзельнікам перамоў [па Ўкраіне]”, — адзначыла Ціханоўская.
Дэмсілы сочаць за перамоўным працэсам па Ўкраіне, сказала Ціханоўская: “Свае пазіцыі мы ўжо перадалі найбліжэйшым саюзнікам [у ЕС]. Важна, каб па выніках любых дамоўленасцяў Беларусь не засталася пад кантролем Расіі”.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай не ўстаноўленаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–24 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных кватэр зменшылася на 14,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская аб вызваленні палітвязняў: Спадзяюся, у найбліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох тыдняў зацішша мігранты зноў паспрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Літву (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


