У суд перададзеная справа аб аварыі ў Талачынскім раёне, у якой загінулі два чалавекі

16 лютага, Позірк. Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд Талачынскага раёна крымінальную справу ў дачыненні да 43-гадовага жыхара Мінска, якога абвінавачваюць у парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання і смерць дзвюх асоб (ч. 3 арт. 317 КК), паведамляе нагляднае ведамства.
Згодна з матэрыяламі справы, у ліпені 2025 года мінчук “у стомленым стане” кіраваў аўтамабілем Chery Tiggo 7 Pro Max і пры руху па аўтадарозе Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (рэдзькі) выехаў на абочыну. Там яго аўтамабіль сутыкнуўся з Citroen Хѕага, у якім знаходзілася пяць чалавек.
У выніку ДТЗ 25-гадовы і 21-гадовы пасажыры Citroen Хѕага загінулі, а жанчына-кіроўца і яшчэ двое пасажыраў, 2003 і 2007 гадоў нараджэння, атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка



