Палітвязнямі прызнана яшчэ восем чалавек

16 лютага, Позірк. Праваабарончая супольнасць 16 лютага прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ восем чалавек, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра “Вясна”.
У спіс уключаныя ўзятыя пад варту і прыгавораныя да пазбаўлення волі паводле арт. 3614 КК Дзмітрый Барсукоў, Ігар Губарэвіч, Павел Вахлакоў, Віталь Новікаў, Аляксандр Сульжыц, Сяргей Лагвіновіч, Віталь Кушнярэвіч, Аляксандр Хазееў (апошні таксама абвінавачваўся паводле арт. 361, 367, 368).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, “Прававая ініцыятыва”, Lawtrend.
У спісе “Вясны” на гэты момант фігуруе 1.150 палітвязняў.
Даведка “Позірку”:
- арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, у тым таго, што спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта, у тым таго, што спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



