За тыдзень пасля адкрыцця праз пункты пропуску Брузгі і Бераставіца праехала больш за 16,4 тыс. чалавек — пагранслужба Польшчы

24 лістапада, Позірк. Больш за 16.400 чалавек перасекла мяжу 17–24 лістапада праз пункты пропуску Кузніца Беластоцкая (з беларускага боку Брузгі) і Баброўнікі (Бераставіца), паведамляе Памежная ахова Польшчы.
У абодвух напрамках за гэты перыяд аформлена больш за 6.700 транспартных сродкаў.
Адзначаецца, што праз гэтыя пункты пропуску ў Польшчу ўехала больш за 7.700 чалавек, у Беларусь — больш за 8.730.
Транспартных сродкаў у Польшчу прайшло каля 2.900 (легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, грузавікі), у зваротным кірунку — больш за 3.800.
Пункты пропуску Кузніца Беластоцкая (Брузгі) і Баброўнікі (Бераставіца) на польска-беларускай мяжы аднавілі працу апоўначы 17 лістапада па варшаўскім часе (у 2 гадзіны па мінскім).
У сістэме электроннай чаргі на выезд з Беларусі да таго моманту зарэгістравалася больш за 100 грузавых і легкавых аўтамабіляў, а таксама 3 аўтобусы.
Пункт пропуску Баброўнікі Польшча закрыла ў лютым 2023 года пасля прысуду актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі, журналісту Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі), Кузніцу — у лістападзе 2021 года праз міграцыйны крызіс.

- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


