Уварванне аб’ектаў з Беларусі ў паветраную прастору краін Захаду — частка падрыхтоўкі РФ да магчымай вайны з НАТО, лічыць ISW

25 лістапада, Позірк. Пра сувязь масавых прылётаў аэрастатаў з кантрабандай з Беларусі ў краіны Балтыі з падрыхтоўкай Расіі да патэнцыйнага сутыкнення з Паўночнаатлантычным альянсам гаворыцца ў новай справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW)
Аналітыкі адзначылі, што паветраныя шары з Беларусі “працягваюць урывацца ў прастору НАТО ў Літве і Латвіі”.
“Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Літвы Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што Вільнюскі міжнародны аэрапорт двойчы прыпыняў працу 24 лістапада праз нявызначаную колькасць шароў, што ляцелі з беларускай паветранай прасторы, — гаворыцца ў дакуменце. — Паводле слоў Віткаўскаса, улады выявілі больш за 40 шароў у паветранай прасторы Літвы і каля 30 беларускіх шароў у паветранай прасторы Латвіі ў ноч з 23 на 24 лістапада”.
Расія “ўсё больш актыўна вядзе прыхаваныя і адкрытыя атакі супраць Еўропы”, заявілі аналітыкі. Працяглыя парушэнні паветранай прасторы Еўропы з боку Расіі, на іх думку, з’яўляюцца “часткай нулявой фазы — больш шырокай інфармацыйна-псіхалагічнай стадыі падрыхтоўкі, скіраванай на стварэнне ўмоў для магчымай будучай вайны паміж НАТО і РФ”.
“ISW таксама па-ранейшаму ацэньвае, што Беларусь з’яўляецца дэ-факта саўдзельнікам Расіі ў вайне супраць Украіны, а значыць, беларускія ўварванні ў паветраную прастору НАТО з’яўляюцца часткай больш шырокіх дзеянняў Расіі ў рамках гэтай нулявой фазы”, — гаворыцца ў дакуменце.
Напрыканцы кастрычніка Вільнюс закрыў пункты пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавыя прылёты з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
Пагранпераходы аднавілі працу апоўначы 20 лістапада (а 1:00 паводле мінскага часу). За тры тыдні, пакуль яны былі закрытыя, рэжым Аляксандра Лукашэнкі паспеў пастрожыць правілы знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. У Беларусі захрасла каля 1,3 тыс. зарэгістраваных у Літве грузавікоў, якія не могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай мяжы. Мінск на гэтым фоне дамагаецца кантактаў з Вільнюсам на палітыка-дыпламатычным узроўні.
Пасля адкрыцця пунктаў пропуску зафіксаваныя новыя выпадкі прылёту аэрастатаў з Беларусі ў Літву, а таксама Латвію. Кіраўнік літоўскага Міністэрства замежных спраў Кястуціс Будрыс назваў дзеянні Беларусі “камбінаванай атакай”, прэм’ер-міністр Інга Ругінене ў чарговы раз дапусціла магчымасць паўторнага закрыцця пагранпераходаў, калі сітуацыя не зменіцца да лепшага.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Месца знаходжання Анжалікі Мельнікавай не ўстаноўленаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–24 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных кватэр зменшылася на 14,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская аб вызваленні палітвязняў: Спадзяюся, у найбліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля трох тыдняў зацішша мігранты зноў паспрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Літву (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



