Колькасць пацверджаных фігурантаў справы “Беларускага Гаюна” павялічылася да 124 — “Вясна”

25 лістапада, Позірк. Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымаў пацвярджэнне пра 124 узятых пад варту фігурантаў палітычна матываванай справы “Беларускага Гаюна” (маніторынг ваеннай актыўнасці ў Беларусі, у тым ліку расійскай арміі).
“Агульная ж колькасць затрыманых значна большая. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі дагэтуль. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суда пад заклад, — гаворыцца ў паведамленні. — У Беларусі кожны дзень праходзяць суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як “хімію” з накіраваннем (абмежаванне свабоды ў папраўчай установе адкрытага тыпу. — “Позірк”.), так і калонію (пазбаўленне волі. — “Позірк”.). Справы некаторых людзей перадаюць з Мінска ў рэгіянальныя суды”.
11 лістапада “Вясна” паведамляла пра 122 пацверджаных фігурантаў гэтай справы.
28 ліпеня праваабаронцы заяўлялі, што затрымана не менш за 33 чалавекі, 7 жніўня — 38, 18-га — 40, 27-га — 53, 7 верасня — 61, 29-га — 78, 13 кастрычніка — 88, 17 кастрычніка — 106, 28 кастрычніка — 111, 1 лістапада — 115.
Большасць фігурантаў гэтай справы мужчыны. У віну ставіцца арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Праект “Беларускі Гаюн” быў створаны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Спыніў працу 7 лютага 2025 года, неўзабаве пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
“Мы не ведаем, які аб’ём даных мог быць выпампаваны за той час, пакуль у іншага акаўнта быў доступ. Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй”, — заяўляў тады заснавальнік праекта блогер Антон Матолька.
Ён папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі ў бот інфармацыю. Некаторыя з іх эмігравалі.
У чэрвені Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў Матольку да 20 гадоў пазбаўлення волі за “шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”.

- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку намінальны сярэдні заробак вырас на 12,2 рублі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Месца знаходжання Анжалікі Мельнікавай не ўстаноўленаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–24 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа чатыры гады колькасць пабудаваных кватэр зменшылася на 14,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка


