Грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч у рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане

25 лістапада, Позірк. Пазаштатны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, канцлер Свабоднага беларускага ўніверсітэта Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі, яго стан вельмі цяжкі, паведаміла ягоная жонка Інна Кулей на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Паводле яе слоў, Мілінкевіч перанёс аперацыю па стэнціраванні соннай артэрыі. Дзе яна праведзена і ў якой бальніцы знаходзіцца грамадскі дзеяч, не ўдакладняецца.
“Я бязмежна веру, што з Божай дапамогай яго арганізм справіцца”, — напісала Кулей.
78-гадовы Мілінкевіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года. Кандыдат фізіка-матэматычных навук.
У 2006-м удастоены прэміі імя Сахарава.
У вясковым доме Мілінкевіча ў Гродзенскай вобласці ў снежні 2023 года прайшоў ператрус.
Мілінкевіч: Настроі ў Беларусі былі і ёсць праеўрапейскія
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку намінальны сярэдні заробак вырас на 12,2 рублі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Месца знаходжання Анжалікі Мельнікавай не ўстаноўленаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



