Праект беларускага порта ў Мурманску на перадінвестыцыйнай стадыі — чыноўніца з РФ

26 лістапада, Позірк. Праект беларускага порта ў Мурманску знаходзіцца на перадінвестыцыйнай стадыі, сцвярджае намесніца губернатара — міністр развіцця Арктыкі і эканомікі Мурманскай вобласці Святлана Панфілава.
“Гэта наш флагманскі праект, вельмі значны, вялікі, — заявіла расійская чыноўніца дзяржаўнаму выданню “СБ. Беларусь сёння”. — Ужо створаная інвестарам — беларускай кампаніяй у нашай юрысдыкцыі юрыдычная асоба, каб можна было атрымаць прэферэнцыі для прадпрыемства, што працуе ў арктычнай зоне: эканамічныя, падатковыя, адміністрацыйныя”.
Адзначаецца, што стварэнне ў Мурманску новага партовага тэрмінала патрабуе вырашэння цэлага шэрагу інфраструктурных задач. У першую чаргу гаворка ідзе пра павелічэнне “правазной магутнасці чыгуначных пуцей” з 25 млн да 50 млн тон грузаў за год. Адначасова спатрэбіцца развіццё суднарамонтных магутнасцяў.
22 красавіка 2024 года было падпісанае пагадненне пра тое, што створаная ў РФ беларуская кампанія “Марскі тэрмінал “Вароты Арктыкі” пабудуе ў Мурманску да 2028 года вялікі порт для перавалкі беларускіх грузаў. Подпісы пад дакументам паставілі губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс і генеральны дырэктар згаданага прадпрыемства Андрэй Бунакоў. Паводле яго слоў, праектным рашэннем прадугледжаныя аб’ёмы перавалкі да 25–30 млн т на год.
Постаць Андрэя Бунакова звяртае на сябе ўвагу. 14 лютага 2023 года на пашыранай нарадзе з кіраўніцтвам урада Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра расследаванне дзеянняў генеральнага дырэктара ААТ “Белшына” (на сайце прадпрыемства тады было пазначана, што ім кіруе Бунакаў), які “знаходзіцца ў следчым ізалятары”. Пра тое, што кіраўнік вызвалены, стала вядома акурат на фоне з’яўлення звязанай з портам кампаніі.
Лукашэнка ўзгадніў кандыдатуру Бунакова на пасаду гендырэктара “Белшыны” 23 красавіка 2020 года. Раней той быў намеснікам старшыні канцэрна “Белнафтахім” (з лістапада 2018 года), яшчэ раней — дырэктарам прадпрыемства “Полацк-Шкловалакно” (са жніўня 2015 года).
Паводле інфармацыі расследавальніцкага цэнтра “Бюро”, уладальнікамі кампаніі “Марскі тэрмінал “Вароты Арктыкі” з’яўляюцца грамадзянка Беларусі Нэлі Малярова (1%) і беларуская кампанія “Лагістык Энерджы” (99%), дырэктарам якой у 2024 годзе значыўся кіраўнік Беларускай нафтавай кампаніі Марат Малецкі (расследавальнікі сцвярджалі, што юрыдычна фірма на 100% належыць Маляравай, але дэ-факта — набліжанаму да Лукашэнкі бізнэсоўцу Мікалаю Вераб’ю).
Неабходнасць у перавалцы грузаў праз расійскія парты ўзнікла ў сувязі з заходнімі санкцыямі і адмовай літоўскіх партоў працаваць з Мінскам.

- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаПадоўжаны тэрмін утрымання пад вартай журналіста Паўла ДабравольскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаЦіханоўская прыбыла ў Германію для абмеркавання плана Трампа па Украіне і далейшых крокаў па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБольш за траціну стратных арганізацый Беларусі прыпадае на Мінск і Мінскую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка


