Дазвол на працу ў Беларусі карпунктаў МІА “Россия сегодня” і тэлекампаніі НТВ падоўжаны на два гады

26 лістапада, Позірк. Дазвол на працу ў Беларусі карэспандэнцкага пункта міжнароднага інфармагенцтва “Россия сегодня” падоўжаны з 3 снежня 2025 года па 2 снежня 2027-га, тэлекампаніі НТВ — з 7 снежня 2025-га па 6 снежня 2027-га, вынікае з пастановы Савета міністраў № 670 ад 27 снежня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 26 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, правесці ўсе неабходныя для гэтага працэдуры належыць Міністэрству замежных спраў.
“Россия сегодня” і НТВ — расійскія медыя, якія актыўна транслююць прапагандысцкія наратывы Крамля.
Пасля падзей 2020 года ў Беларусі практычна не засталося незалежных грамадска-палітычных СМІ. Многія рэдакцыі пасля разгрому (вобшукі, канфіскацыя тэхнікі, арышты, блакаванне) або закрыліся, альбо былі вымушаны працягнуць працу за мяжой. Некаторыя незалежныя сеткавыя СМІ, якія засталіся ў краіне, у інтарэсах бяспекі пераключыліся на бытавыя тэмы.
Паводле даных Беларускай асацыяцыі журналістаў, на сённяшні дзень у няволі знаходзіцца не менш за 28 прадстаўнікоў медыя.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка


