ВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1%

17 сакавіка, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені — лютым 2026 года знізіўся на 1,2%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт пасля першай ацэнкі паказчыка.
У наяўных коштах ВУП склаў 43,9 млрд рублёў.
Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2026 год, валавы ўнутраны прадукт мае павялічыцца на 2,8%.
Паводле даных Белстата, аб’ём ВУП у 2025 годзе вырас на 1,3% (286,7 млрд рублёў).
Згодна з афіцыйнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП меўся скласці 4,1%. Такім чынам, дасягнуты вынік на 2,8 працэнтнага пункта ніжэй за запланаваны.
У студзені 2025 года ВУП павялічыўся на 3,7% (20,5 млрд), студзені — лютым — на 3,1% (38,7 млрд), студзені — сакавіку — на 3,1% (59,4 млрд), студзені — красавіку — на 2,8% (81,4 млрд), студзені — траўні — на 2,5% (101,4 млрд), студзені — чэрвені — на 2,1% (129 млрд), студзені — ліпені — на 1,3% (155,2 млрд), студзені — жніўні — на 1,6% (180,1 млрд), студзені — верасні — на 1,6% (206,8 млрд), студзені — кастрычніку — на 1,5% (234,6 млрд), студзені — лістападзе — на 1,3% (258 млрд).
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года беларусы атрымалі з-за мяжы ў 1,5 раза больш сродкаў, чым адправілі — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



