Мінск 10:06

ISW зноў заявіў пра фіналізацыю плана РФ па фактычнай анексіі Беларусі праз Саюзную дзяржаву

Ілюстрацыйнае фота: Eyasu Etsub / unsplash.com

28 лістапада, Позірк. Пра фіналізацыю плана Расіі па фактычнай анэксіі Беларусі праз Саюзную дзяржаву ў чарговы раз заявіў у сваёй справаздачы амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

На гэты раз аналітыкаў падштурхнула да такой высновы сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна 26 лістапада ў Бішкеку, на якой беларускі палітык “пацвердзіў саюзніцкія стасункі”, а таксама сустрэча з расійскім лідарам 27 лістапада на саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДК), “якую ўзначальвае Расія”. Лукашэнка “зноў заявіў пра саюзніцкія сувязі Беларусі з РФ як пра падставу для падтрымкі вайны Расіі супраць Украіны і заявіў, што Беларусь гатовая прыняць перамовы паміж Украінай і Расіяй у Мінску”.

“ISW па-ранейшаму лічыць, што Крэмль знаходзіцца на завяршальным этапе шматгадовай стратэгічнай кампаніі па фактычнай анексіі Беларусі праз механізм Саюзнай дзяржавы і імкнецца прымяніць такі падыход да іншых былых савецкіх рэспублік”, — гаворыцца ў справаздачы.

Акрамя таго, ISW звярнуў увагу на паведамленне Міністэрства абароны ад 25 лістапада, у якім гаворыцца пра тое, што беларускія Узброеныя сілы атрымалі ад РФ чарговую партыю зенітных ракетных комплексаў “Тор-М2”.

Пра тое, што Крэмль знаходзіцца “на завяршальнай стадыі шматгадовых стратэгічных намаганняў па фактычным далучэнні Беларусі праз структуру Саюзнай дзяржавы” і імкнецца “паўтарыць гэты падыход у дачыненні да іншых поставецкіх рэспублік”, ISW ужо заяўляў у справаздачы 23 лістапада.

Тады аналітыкі такім чынам адрэагавалі на паведамленне МЗС РФ, дзе гаварылася, што расійска-беларускія стасункі могуць служыць “мадэллю” для міждзяржаўнай супрацы, а двухбаковае ўзаемадзеянне ў рамках СД — “эталонам” для іншых інтэграцыйных аб’яднанняў у Еўразіі.

Лукашэнка лічыць сваю падтрымку расійскай агрэсіі ва Украіне “юрыдычна абгрунтаванай”

26 лістапада, Позірк. “Гатоўнасць аднавіць мірныя перамовы па Украіне на мінскай пляцоўцы” пацвердзіў 26 лістапада на сустрэчы ў Бішкеку з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба. Такую заяву ён зрабіў, рэагуючы на словы Пуціна — той сказаў, …
Падзяліцца: