Лукашэнка лічыць сваю падтрымку расійскай агрэсіі ва Ўкраіне “юрыдычна абгрунтаванай”

26 лістапада, Позірк. “Гатоўнасць аднавіць мірныя перамовы па Украіне на мінскай пляцоўцы” пацвердзіў 26 лістапада на сустрэчы ў Бішкеку з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Такую заяву ён зрабіў, рэагуючы на словы Пуціна — той сказаў, што “літаральна з першых дзён [расійска-ўкраінскай вайны] усе намаганні, якія рабіліся Беларуссю ў гэтым кірунку, мелі добры вынік”. “І першыя нашы кантакты па гэтым пытанні з кіеўскім рэжымам праходзілі менавіта на беларускай зямлі”, — адзначыў прэзідэнт РФ.
“Калі ў вас будзе жаданне вярнуцца ў Мінск зноў (гэта да месца будзе), вы ведаеце, мы заўсёды гатовыя. Што тычыцца Украіны, нас часта папракаюць… Вы ведаеце, мы вядзем дыялогі і з заходнікамі, і з амерыканцамі. Калі яны пачынаюць пра гэта казаць, я ім задаю пытанне: “Вы што, не ведалі, што мы, [беларусы і расіяне], не проста родныя людзі. У нас юрыдычна абгрунтаваныя дзеянні, мы ж саюзнікі”, — адзначыў Лукашэнка.
“Таму нават амерыканцы, трэба ім аддаць належнае, ніколі не ўздымаюць гэтае пытанне. Адзін раз адсеклі — усё, гэта за вялікімі дужкамі. І ніякіх размоў тут быць не павінна. Спадзяюся, усё будзе нармальна. Зыходзячы з апошніх падзей. Калі амерыканцы сябе будуць (ужо публічна скажу тое, што я ім сказаў) акуратна весці, разумеючы, што гэта няпростае пытанне і [яно] патрабуе няпростых рашэнняў”, — дадаў Лукашэнка, відаць, маючы на ўвазе ў тым ліку перамовы, якія праходзяць цяпер, паводле амерыканскага плану заканчэння расійска-ўкраінскага ваеннага супрацьстаяння.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі прадаставіў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а затым цягам многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Расследвальнікі неаднаразова прадстаўлялі звесткі, якія сведчаць пра тое, што многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Расійска-ўкраінскія перамовы на тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе праходзілі ў Гомелі (28 лютага) і Брэсце (3 і 7 сакавіка).
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ кастрычніку колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 0,13% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка


