Літоўская разведка не бачыць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі — дарадца прэзідэнта

4 верасня, Позірк. Літва на гэты момант не мае інфармацыі аб росце ваеннай пагрозы з боку Беларусі і не можа пацвердзіць заявы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай аб будаўніцтве новай ваеннай інфраструктуры ў краіне, заявіў галоўны дарадца прэзідэнта краіны Дэйвідас Матулёніс.
“Я спецыяльна сёння цікавіўся дадаткова. У нашых службаў такой інфармацыі няма. З боку Беларусі на сённяшні дзень мы не бачым узрослай пагрозы. Так, ёсць пэўныя расійскія ваенныя аб’екты, але новых манеўраных часцей, якія б прадстаўлялі прамую пагрозу Літве, Латвіі ці Польшчы, мы дакладна не бачым”, — цытуе Матулёніса LRT са спасылкай на агенцтва BNS.
“З іншага боку, не падобна, што на сёння [Аляксандр] Лукашэнка вельмі зацікаўлены ў прамым удзеле ў вайне Расіі супраць Украіны. Ён спрабуе балансаваць, аднавіць стасункі з Захадам, з ЗША. Таму ні палітычна, ні практычна мы не бачым дадатковых пагроз з боку Беларусі”, — дадаў спікер.
Выведка Літвы адсочвае сітуацыю ў Беларусі і “неадкладна зверне ўвагу на магчымае засяроджванне расійскіх войскаў”, сказаў ён: “У дадзены момант мы не можам пацвердзіць сцвярджэнні Ціханоўскай”.
У інтэрв’ю літоўскаму парталу 15min 3 верасня дэмлідар выказала меркаванне, што Расія, зноў выкарыстоўваючы тэрыторыю Беларусі, можа зладзіць правакацыі супраць яе суседзяў Беларусі, якія ўваходзяць у НАТО.
“Мы атрымліваем шмат вельмі адчувальнай інфармацыі непасрэдна з Беларусі. Мы бачым, што ў краіне будуецца новая ваенная інфраструктура. Яе не сталі б ствараць, калі б краіна не рыхтавалася да эскалацыі”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Паводле яе, розныя ваенныя аб’екты, інфраструктура будуюцца не толькі паблізу ўкраінскай мяжы, але і ўздоўж межаў з Еўрапейскім саюзам; у Беларусі разгорнутыя расійскія комплексы “Арэшнік”, “дзякуючы якім улады выкарыстоўваюць ядзерную пагрозу для шантажу”.
Як паведамляў “Позірк”, па выніках дакладу Лукашэнкі 22 ліпеня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін выступіў з абвяржэннем паведамленняў Кіева аб узвядзенні Мінскам фартыфікацыйных збудаванняў на мяжы з Украінай, назваўшы іх “укідамі” і часткай “інфармацыйнага супрацьстаяння”.
Пры гэтым чыноўнік паведаміў, што “даручэнне Лукашэнкі па абсталяванні ўмацаваных раёнаў уздоўж заходняй і паўночнай межаў выканана”. Паводле яго слоў, іх створана пяць. Падрабязнасці прыведзены не былі.
“На паўднёвай мяжы і ў планах нават няма стварэння нейкіх умацаваных раёнаў, абарончых рубяжоў”, — заявіў міністр і ў гэтым кантэксце нагадаў аб існуючых дзяржпраграмах па добраўпарадкаванні і развіцці Прыпяцкага Палесся: “Там цяпер актыўна вядзецца рэканструкцыя і рамонт мастоў, добраўпарадкаванне дарог, абсталююцца новыя раёны адпачынку для грамадзян. падрыхтоўка“.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю 24 лютага 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

