У вучэннях АДКБ у Беларусі возьмуць удзел разлікі беспілотных авіяцыйных комплексаў

3 верасня, Позірк. Разлікі беспілотных авіяцыйных комплексаў возьмуць удзел у камандна-штабных вучэннях з Міратворчымі сіламі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) “Непарушнае братэрства-2026”, якія пройдуць у Беларусі ў сярэдзіне кастрычніка, паведаміў на брыфінгу 3 верасня начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ Андрэй Сердзюкоў.
Паводле інфармацыі прэс-службы Мінабароны, у вучэннях таксама возьмуць удзел падраздзяленні баявой і транспартнай авіяцыі, інжынерных войскаў, медыцынскі атрад спецыяльнага прызначэння, падраздзяленне пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада “Віцязь” МНС Беларусі, падраздзяленні ўнутраных войскаў і АМАП беларускага МУС.
Сердзюкоў нагадаў, што ў гэты ж перыяд пройдуць спецыяльныя вучэнні з сумесным фарміраваннем войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ “Бар’ер-2026”, на якіх плануецца “практычна адпрацаваць задачы па ліквідацыі біялагічных пагроз у зоне адказнасці Калектыўных міратворчых сіл”.
Пра тое, што Аб’яднаны штаб АДКБ узгадніў задумы згаданых вучэнняў, паведамлялася 6 жніўня. Тады адзначалася, што вучэнні пройдуць 11–16 кастрычніка.
Першыя пройдуць на палігоне Лосвіда ў Віцебскім раёне, другія — на палігоне Старадарожскі (паблізу горада Старыя Дарогі ў Мінскай вобласці).
Пра тое, што на восеньскіх вучэннях АДКБ будзе адпрацоўвацца абарона аб’ектаў ад беспілотнікаў, заяўляў генеральны сакратар арганізацыі Таалатбек Масадыкаў у інтэрв’ю ТАСС, апублікаваным 27 жніўня.
І Масква, і Кіеў шырока ўжываюць беспілотнікі ў поўнамаштабнай вайне, якую Расія пачала супраць Украіны 24 лютага 2022 года, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Ад пачатку 2026 года ў Беларусі прайшлі дзясяткі буйных і дробных ваенных вучэнняў, а таксама вучэнняў, якія праводзіць Міністэрства ўнутраных спраў (у тым ліку з прыцягненнем унутраных войскаў), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз.
Фактычна вучэнні ў краіне ідуць хвалямі, адны пераходзяць у іншыя. Калі да 2022 года вучэнні мелі цыклічны, сезонны характар, то да 2026 года яны ператварыліся ў бесперапынны працэс. Пры гэтым баявая падрыхтоўка праходзіць з улікам досведу вайны ва Украіне, на некаторых робіцца акцэнт на супрацьдзеянне беспілотным лятучым апаратам.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень восені суседнія краіны ЕС зафіксавалі 54 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



