Найвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцях
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 6 верасня 2026 года ў 11:40
4 верасня, Позірк. У Беларусі зніжаецца афіцыйна прызнаны ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва. Гэта вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Агулам па краіне гэты паказчык па выніках студзеня — чэрвеня 2026-га склаў 3,2% (у першым паўгоддзі 2025-га — 3,4%).
Сітуацыя палепшылася ва ўсіх рэгіёнах, акрамя сталіцы: Гомельская і Магілёўская вобласці — 4,8% (было 5% і 5,1% адпаведна), Брэсцкая — 4,5% (4,8%), Віцебская — 4,3% (4,6%), Мінская — 2,4% (2,5%), Гродзенская — 2,3% (2,5%), Мінск — 1,2% (1,1%).
Паводле даных Белстата, удзельная вага асобных відаў спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак у агульным аб’ёме спажывецкіх расходаў у гэты перыяд склала: харчаванне — 37,9% (38,4%), алкагольныя напоі, тытунёвыя вырабы — 2,3% (2,4%), нехарчовыя тавары — 35,3% (34,4%), аплата паслуг — 24,5% (24,8%).
Раней “Позірк” паведамляў, што наяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за другі квартал 2026 года выраслі ў гадавым вымярэнні на 13%. У красавіку — чэрвені 2026 года наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 3.152,2 рубля супраць 2.790,4 годам раней.
У першым квартале бягучага года паказчык складаў 2.984,9 рубля. Такім чынам, за тры месяцы адзначаны рост на 5,6%.
У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу наяўныя рэсурсы склалі 3.310,3 рубля (у другім квартале 2025-га — 2.923,8; +13,2%; у першым картале 2026-га — 3.158,7; +4,8%), у сельскіх населеных пунктах — 2.639,5 (2.361,3; +11,8% і 2.420,5; +9% адпаведна).
Наяўныя рэсурсы — грашовыя сродкі хатніх гаспадарак, кошт спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных затрат на іх вытворчасць і (або) паступіўшых з іншых крыніц без аплаты, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.
Спажывецкія расходы — грашовыя расходы хатніх гаспадарак на харчаванне (уключаючы расходы на грамадскае харчаванне), купля алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, нехарчовых тавараў і аплата паслуг. У склад спажывецкіх расходаў не ўключаюцца падаткі, матэрыяльная дапамога і іншыя расходы, якія не звязаны са спажываннем, а таксама ўсе расходы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістай падсобнай гаспадарцы і назапашваннем (банкаўскія ўклады, купля нерухомасці, замежнай валюты і гэтак далей).
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у ліпені 2026 года склаў 3.172 рубля — на 67,9 рубля больш (+2,2%), чым у чэрвені (3.104,1).
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені — чэрвені выраслі на 8% да аналагічнага перыяду 2025-га. Месяцам раней гэты паказчык быў на ўзроўні 7,9%. Рэальны заробак (скарэктаваны на ўзровень інфляцыі) у гадавым вымярэнні за шэсць месяцаў павялічыўся на 7,5%.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


