За махінацыі пры ўвозе аўтамабіляў у дачыненні да групы беларусаў і замежнікаў распачатая крымінальная справа — ДМК

5 верасня, Позірк. Схему незаконнага ўвозу ў Беларусь аўтамабіляў з электрычнымі і бензінавымі рухавікамі выкрылі супрацоўнікі Аператыўнай мытні, заявіў начальнік гэтага ведамства ў структуры Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Аляксандр Хвісевіч.
Паводле слоў чыноўніка, відэакаментарый якога апублікавала прэс-служба ДМК, беларуская фірма ўвезла ў краіну больш за 100 аўтамабіляў “Лі”, “Мазда”, “Нісан”, “Полар Стоўн” ды інш.
Згодна з дакументамі, якія прадстаўляліся пры мытным афармленні, аўтамабілі ўвозіліся для асабістага карыстання фізічнымі асобамі. Аднак, як заяўляе мытня, фізасобы былі падстаўнымі, а ўвезеныя машыны пасля прадаваліся праз фірму.
“Дзеяннямі зламыснікаў дзяржаве нанесеная шкода на суму каля 7 мільёнаў беларускіх рублёў, — адзначыў Хвісевіч. — У сярэднім па кожным аўтамабілі недаплата [мытных плацяжоў, утылізацыйнага збору ды інш.] складае ад 60 да 80 тысяч рублёў”.
“Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў высветленыя месцы захоўвання, канфіскавана больш за 40 аўтамабіляў на суму каля 7 мільёнаў рублёў — з мэтай пагашэння нанесенай маёмаснай шкоды”, — дадаў начальнік Аператыўнай мытні.
Згодна з яго словамі, у дачыненні да групы грамадзян Беларусі і замежных грамадзян распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 231 КК (ухіленне ад выплаты плацяжоў, якія спаганяюцца мытнымі органамі, у буйным памеры, здзейсненае паўторна або групай асоб з папярэдняй змовы). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — штраф, да 5 гадоў абмежавання волі або да 6 гадоў пазбаўлення волі.
Назва фірмы не прыведзеная. Разам з тым на фотаздымках, распаўсюджаных ДМК, аўтамабілі стаяць на адкрытай паркоўцы побач з будынкам з шыльдай “CHINA FRIEND MOTOR.by”.
З інфармацыі ДМК вынікае, што гэта ўжо другая схема, выкрытая мытнікамі за апошні час. 26 чэрвеня ведамства паведаміла пра распачатую крымінальную справу на падставе таго ж артыкула ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія арганізавалі ўвоз аўтамабіляў паводле падобнага алгарытму.
Тады было заяўлена, што “ўдзельнікі схемы, папярэдне стварыўшы юрыдычную асобу для зручнасці ўзаемных разлікаў, арганізавалі незаконнае перамяшчэнне праз мяжу новых транспартных сродкаў на свой жа адрас для наступнага перапродажу”.
“Пры гэтым для мытнага афармлення імі прадстаўляліся дакументы, якія ўтрымлівалі звесткі пра нібыта накіраванне аўтамабіляў на адрас фізічных асоб для асабістага карыстання, — гаварылася ў паведамленні. — Стаўкі мытных пошлін для фізічных асоб на парадак ніжэйшыя, чым для юрыдычных. Адпаведна, у мытню заяўляліся няправільныя звесткі з мэтай ухілення ад выплаты мытных плацяжоў і ўтылізацыйнага збору ў поўным аб’ёме”.
“Агулам такім спосабам перамешчана каля 300 электрамабіляў і гібрыдаў, па кожным з якіх у бюджэт недаплачана да 60 тыс. рублёў. Агульная шкода склала каля 10 млн рублёў”, — адзначаў ДМК.
На той момант былі выяўленыя месцы захоўвання больш як 100 аўтамабіляў “Лі”, “Воя” і “Зікр” коштам звыш 11 млн рублёў. Транспартныя сродкі былі арыштаваныя ў лік кампенсацыі шкоды.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



