Гадавая квота на льготны ўвоз электрамабіляў фізасобамі вычарпаная прыкладна за 9 месяцаў

5 верасня, Позірк. Пра вычарпанне квоты на бяспошлінны ўвоз электрамабіляў фізічнымі асобамі паведаміла 5 верасня прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
“Пры планаванні далейшага мытнага дэкларавання варта ўлічваць неабходнасць выплаты мытнай пошліны ў памеры 15% ад кошту транспартнага сродку, — гаворыцца ў паведамленні. — Звяртаем увагу, вычарпанне квоты не абмяжоўвае магчымасць прымянення фізічнымі асобамі вызвалення ад ПДВ у дачыненні да электрамабіляў, з даты выпуску якіх прайшло не больш за 5 гадоў”.
Згодна з пастановай Савета міністраў № 223 ад 5 траўня, на працягу года фізічныя асобы маглі ўвезці ў краіну на льготных умовах 6,2 тыс. электрамабіляў (з улікам увезеных ад пачатку 2026-га).
Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў ДМК паказаў, што да зацвярджэння ўрадам квоты фізасобы ўвезлі ў Беларусь 2.527 электрамабіляў. З 7 па 15 траўня — 190, з 15 па 22 траўня — 151, з 22 па 29 траўня — 171, з 29 траўня па 5 чэрвеня — 186, з 5 па 12 чэрвеня — 180, з 12 па 19 чэрвеня — 185, з 19 па 26 чэрвеня — 185, з 26 чэрвеня па 2 ліпеня — 146, з 2 па 10 ліпеня — 191, з 10 па 14 ліпеня — 101, з 14 па 24 ліпеня — 279, з 24 па 31 ліпеня — 197, з 31 ліпеня па 7 жніўня — 251 шт., з 7 па 14 жніўня — 233, з 14 па 21 жніўня — 269, з 21 па 28 жніўня — 321, з 28 жніўня па 3 верасня — 279, з 3 па 4 верасня — 60, з 4 па 5 верасня — 98.
Юрыдычныя асобы ў адпаведнасці з гэтым дакументам маглі ўвезці без пошліны 13,8 тыс. электрамабіляў — іх частка квоты была вычарпаная за няпоўныя восем месяцаў. Да зацвярджэння аб’ёмаў у краіну было ўвезена 5.709 электрамабіляў, з 7 па 15 траўня — 131, з 15 па 22 траўня — 384, з 22 па 29 траўня — 273, з 29 траўня па 5 чэрвеня — 318, з 5 па 12 чэрвеня — 330, з 12 па 19 чэрвеня — 221, з 19 па 26 чэрвеня — 906, з 26 чэрвеня па 2 ліпеня — 527, з 2 па 10 ліпеня — 2.143, з 10 па 14 ліпеня — 2.048, з 14 па 24 ліпеня — 810.
Раней кіраўнік ведамства Уладзімір Арлоўскі заяўляў, што агульны ліміт для Беларусі ўстаноўлены ў рамках дамоўленасцей у Еўразійскім эканамічным саюзе: “Квота вызначаная ў памеры 20 тыс. аўтамабіляў [на год]”.
Абмежаванне ўведзенае рашэннем ЕЭК летась у снежні.
У жніўні 2026 года прадпрыемства “Белтэхагляд” выдала дазволы на допуск да ўдзелу ў дарожным руху для 3.960 электрамабіляў (годам раней — 2.438; рост у 1,6 раза).
25 жніўня Аўтамабільная асацыяцыя “БАА”, аналізуючы сітуацыю на рынку новых легкавых аўтамабіляў, канстатавала “ціск на долю айчынных аўтамабіляў, якія вырабляюцца пераважна з рухавікамі ўнутранага згарання”, з боку льготнага імпарту электрамабіляў.
За махінацыі пры ўвозе аўтамабіляў у дачыненні да групы беларусаў і замежнікаў распачатая крымінальная справа — ДМК
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНайвялікшы ўзровень малазабяспечанасці — у Гомельскай і Магілёўскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



