За гібель двух пешаходаў кіроўца аўтобуса ў Чавусах атрымаў 4 гады калоніі-паселішча
4 верасня, Позірк. Да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі-паселішчы прыгавораны кіроўца аўтобуса, па віне якога ў Чавусах (Магілёўская вобласць) загінулі два пешаходы, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда.
Раённы суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх або больш асобаў).
Фігуранту таксама на пяць гадоў забаронена займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі. З яго на карысць сваякоў загінулых спагнана 1,7 тыс. рублёў выдаткаў на юрыдычную дапамогу. З транспартнай арганізацыі суд пастанавіў спагнаць 240 тыс. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды і 400 рублёў выдаткаў на юрыдычную дапамогу.
Прысуд не набыў моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Аварыя здарылася 16 траўня 2026 года на аўтастанцыі. Адзначаецца, што кіроўца аўтобуса, які перавозіў пасажыраў па гарадскім маршруце, прыехаў на яе “ў стомленым стане“.
Перад тым як выйсці з аўтобуса, ён не перавёў аўтаматычную скрынку перадач у нейтральнае становішча, не ўключыў стаяначны тормаз і не заглушыў рухавік, а таксама адцягнуўся на размову па мабільным тэлефоне.
Пасля таго як кіроўца зачыніў пярэднія дзверы і выйшаў з аўтобуса, той пачаў самаадвольна рухацца наперад і наехаў на двух пешаходаў, мужчыну і жанчыну. Абодва памерлі на месцы.
Прычынай ДТЗ суд назваў парушэнне кіроўцам патрабаванняў працоўнай інструкцыі, кіраўніцтва па эксплуатацыі аўтобуса і ПДР, у тым ліку забарону кіраваць транспартным сродкам у стомленым стане і абавязкі прымаць меры, якія выключаюць яго самавольны рух.
Паведамляецца, што фігурант прызнаў віну і раскаяўся. Раней ён не быў судзімы, станоўча характарызуецца па месцы жыхарства і працы, на яго ўтрыманні малалетняе дзіця.



- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРАДА пры падтрымцы Савета Еўропы стварыла сайт для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва застаецца на баку ўсіх, хто імкнецца да дэмакратычнай Беларусі — прадстаўніца МЗС балтыйскай краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 33 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку года падаражэлі на 11,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ жніўні Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
