Для завода металаканструкцый у Маладзечне і МТЗ створаныя неканкурэнтныя ўмовы паставак у рамках шэрагу праектаў

5 верасня, Позірк. Маладзечанскі завод металаканструкцый (Мінская вобласць) стане эксклюзіўным пастаўшчыком профільнай прадукцыі ў рамках рамонту і будаўніцтва шэрагу мастоў і дарог, вынікае з пастановы Савета міністраў № 451 ад 4 верасня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 5 верасня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, генеральнай падраднай арганізацыі дазволена набыць металаканструкцыі ў гэтага завода за кошт уласных сродкаў на падставе працэдуры закупкі з адной крыніцы.
Прадукцыя прызначаецца для аб’ектаў “Мост праз р. Віхра на аўтамабільнай дарозе Р-73 Чавусы — Мсціслаў — мяжа РФ (Каськова), км 58,944”, “Капітальны рамонт моста праз р. Дняпро на км 159,281 аўтамабільнай дарогі М-8/Е95 мяжа РФ (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута)”, “Мост праз р. Нёман на км 3,497 аўтамабільнай дарогі Р-41/П1 пад’езд да аг. Лунна ад аўтамабільнай дарогі Р-41”, “Усходні абход г. Гомеля. Магістральная вуліца з мостам праз р. Сож ад вул. Мазурава да вул. Добрушская”, “Узвядзенне аўтамабільнага моста праз р. Прыпяць на тэрыторыі Лунінецкага і Столінскага раёнаў”.
Пры гэтым пастаўшчык не можа закласці рэнтабельнасць прадукцыі вышэй за 10%.
4 верасня ўрад таксама прыняў пастанову № 449, згодна з якой Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, рыхтуючыся да “ўшанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу” ў 2026 годзе, можа без тэндара закупіць у Мінскага трактарнага завода трактары “Беларус-1221.3”, а ў РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку” — паслугі па друку падарункавых сертыфікатаў (на трактары, а таксама на суму 900 тыс. рублёў).
- ЭканомікаУ студзені — верасні сельгасвытворчасць вырасла на 4,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


