Абрынутымі праз непагадзь дрэвамі пашкоджана сама меней шэсць аўтамабіляў у Мінску і рэгіёнах

5 верасня, Позірк. На фоне непагадзі — навальніц, дажджоў і парывістага ветру — у Беларусі зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў, вынікае з апублікаванага 5 верасня паведамлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, у Мінску зарэгістраваныя два выпадкі падзення дрэў і адзін выпадак абрушэння часовых апор электракабелю. Адзначаецца, што работнікі МНС дапамаглі вызваліць ад іх два пашкоджаныя аўтамабілі і дарогу.
У Брэсцкай вобласці такія выпадкі зафіксаваныя ў Баранавіцкім раёне і Брэсце. У абласным цэнтры пашкоджаныя тры аўтамабілі.
У Віцебскай вобласці работнікі МНС шэсць разоў выязджалі на выклікі пра паваленыя дрэвы ў Аршанскім, Віцебскім, Чашніцкім і Докшыцкім раёнах (у апошнім пашкоджаны аўтамабіль).
Паведамляецца, што ў Мазыры (Гомельская вобласць) паваленае дрэва перагарадзіла рух у зав. Фабрычным.
Выпадкі падзення дрэў у Мінскай вобласці адбыліся ў Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах.
Пацярпелых няма.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

