Мінск 14:35

Долар і юань патаннелі на апошніх у 2025 годзе восеньскіх таргах

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

28 лістапада, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 лістапада.

Курс долара знізіўся да 2,9089 рубля (-0,22%; -0,0064), юаня — да 4,1009 за 10 (-0,03%; -0,0012).

Расійскі рубель падаражэў да 3,7168 за 100 (+0,02%; +0,0007).

Таргі еўра не праводзіліся. 27 лістапада яго каціроўка вырасла да 3,3999 (+0,79%; +0,0266).

На адыходзячым працоўным тыдні (24–28 лістапада) каціроўка еўра знізілася на 0,57% (з 3,4194 да 3,3999), долара — на 0,43% (з 2,9214 да 2,9089); расійскага рубля — вырасла на 0,59% (з 3,6949 да 3,7168 за 100), юаня — на 0,26% (з 4,0901 да 4,1009 за 10).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 10 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,29% (з 3,4735 да 2,9772 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 кастрычніка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна; студзеня — верасня — трэцяе, -12,92%).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: