За апошнія два дні ў Беларусі зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

28 лістапада, Позірк. 11 тэмпературных рэкордаў зафіксавана на беларускіх метэастанцыях 26 і 27 лістапада, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
У трох выпадках перакрытыя экстрэмумы, якія трымаліся больш за паўстагоддзя.
Абодва дні абнаўляліся максімумы ў Гомелі (9,4 градуса вышэй за нуль супраць 9,2 у 2009 годзе і 10,3 супраць 9,7 у 1969-м) і Касцюковічах (8,3 супраць 7,9 у 2006-м і 9,5 супраць 8,2 у 1990-м).
У бліжэйшыя дні Белгідрамет прагназуе больш халоднае надвор’е з невялікімі ваганнямі тэмпературы. Днём 28 лістапада да 4 градусаў вышэй за нуль, 29-га — да 6, 30-га — да 8, 1 снежня — да 6.
У апошні дзень восені і першы дзень зімы ў асобных раёнах дзённая тэмпература будзе на градус ніжэй за нулявую адзнаку.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за квартал павялічыліся на 4,5% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія два дні ў Беларусі зафіксавана 11 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства


