У “спіс экстрэмістаў” дададзены 23 чалавекі
28 лістапада, Позірк. У спіс “асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, дададзена яшчэ 23 чалавекі. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 6.032 пазіцыі.
Сярод тых, хто папоўніў спіс, няма асоб, якіх на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна” адносяць да палітвязняў.
З пазнакай “адбывае пакаранне” ў спіс унесеныя Аляксей Кердоль (асуджаны па арт. 16, 130 і 342 Крымінальнага кодэкса), Уладзімір Янкоўскі, Аляксей Ягела (абодва — арт. 361⁴), Дзмітрый Карасёў (арт. 130), Дзмітрый Касенка, Ілля Бакіноўскі (абодва — арт. 361³), Аляксандра Дуброўская і Марына Храмцова (абедзве — арт. 361¹).
15 чалавек фігуруюць у спісе з пазнакай “судзімасць не пагашана”, што, як правіла, сведчыць аб вынясенні пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі. Гэта Аляксей Друпаў, Маргарыта Ясевіч, Аляксандр Русаковіч, Сяргей Бай, Юлія Папкова, Дзмітрый Едчык, Сяргей Казлоў, Ігар Раманенка, Яўген Іванчык, Вадзім Мельнічук, Аляксей Краўцоў, Пётр Лапо, Сяргей Сапуноў (усе асуджаныя паводле арт. 361⁴), Раман Юркоў (арт. 130), Наталля Гірс (арт. 361²).
Даведка “Позірку”:
арт. 16 — саўдзел у злачынстве;
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
арт. 361¹ — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
арт. 361² — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 361³ — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
арт. 361⁴ — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025-м суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за чатыры гады колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа два гады ў Беларусі зменшылася доля ВІЧ-інфікаваных, якія атрымліваюць лячэннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за квартал павялічыліся на 4,5% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія два дні ў Беларусі зафіксавана 11 рэкордаў цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



