Дарадца Ціханоўскай перадаў дарадцу Наўседы 18 прапаноў па ўзмацненні ціску на Мінск, “каб спыніць гібрыдныя атакі”

28 лістапада, Позірк. 18 прапаноў Офіса Святланы Ціханоўскай па ўзмацненні ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, “каб спыніць гібрыдныя атакі”, перадаў дыпламатычны дарадца дэмлідара Дзяніс Кучынскі дарадцу прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы па нацыянальнай бяспецы Дэйвідасу Матулёнісу.
“У апошнія месяцы рэжым узмацніў ціск на Літву — праз шантаж, запалохванне і элементы гібрыдных атак. Мэта Лукашэнкі відавочная: аслабіць Літву, прымусіць Вільнюс паддацца яго патрабаванням. Рэакцыя Літвы — моцная, прапарцыйная і паслядоўная. Менавіта рэжым Лукашэнкі ідзе на эскалацыю, не Літва”, — цытуе Кучынскага прэс-служба Ціханоўскай.
Паводле яго слоў, асобна бакі абмеркавалі інцыдэнты з паветранымі шарамі і сумесныя падыходы да рэагавання на пагрозы. “Шмат дзён запар шары, запушчаныя з боку Беларусі, паралізуюць працу віленскага аэрапорта і пагражаюць бяспецы палётаў. Гэта яшчэ адна форма гібрыднай вайны”, — адзначыў Кучынскі.
Дарадцы закранулі таксама пытанне мабільнасці беларусаў. Прадстаўнік Ціханоўскай “падкрэсліў, што праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі церпяць не толькі грамадзяне Літвы ці замежныя грамадзяне, але ў першую чаргу беларусы”.
“Важна, што Канцылярыя прэзідэнта Літвы падзяляе нашу пазіцыю: беларускі народ — не рэжым Лукашэнкі. Людзі не павінны быць закладнікамі палітычнай авантурнасці дыктатара”, — заявіў Кучынскі.
27 лістапада прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене заявіла, што шэраг міністэрстваў — юстыцыі, транспарту і камунікацый, замежных спраў — зоймецца зборам інфармацыі і прапрацуе магчымасць звароту ў Міжнародны суд ААН праз шкоду і пагрозу грамадзянскай авіяцыі ў сувязі з залётам кантрабандных паветраных шароў з тэрыторыі Беларусі.
Напярэдадні кіраўнік літоўскага ўрада паведаміла, што Латвія і Польшча гатовыя пры неабходнасці абмеркаваць скаардынаванае закрыццё сваіх межаў з Беларуссю на фоне таго, што Літве працягваюць пагражаць аэрастаты, якія запускаюцца з беларускай тэрыторыі.
Напрыканцы кастрычніка Вільнюс закрыў пункты пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі), дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавы прылёт з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, замінаўшых у тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
Пагранпераходы аднавілі працу 20 лістапада. За тры тыдні, пакуль яны былі закрытыя, рэжым Лукашэнкі паспеў пастрожыць правілы знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. У Беларусі захрасла каля 1,3 тыс. зарэгістраваных у Літве грузавікоў, якія не могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай мяжы.
Пры гэтым Мінск настойвае, што далейшыя перамовы з Вільнюсам па гэтым пытанні маюць весціся на палітычным узроўні, Літва (прынамсі публічна) спрабуе пазбегнуць гэтага. Такія кантакты, на думку ўладаў балтыйскай дзяржавы, будуць азначаць легітымацыю беларускага рэжыму.
Пасля аднаўлення працы пераходаў Літва ўжо тройчы прыпыняла працу аэрапорта ў Вільнюсе праз новыя метэазонды, якія ўрываліся ў паветраную прастору краіны з тэрыторыі Беларусі.


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
